Яўген Яўстафіевіч Красоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Я. Я. Красоўскі)
Яўген Яўстафіевіч Красоўскі
Фатаграфія
Яўген Красоўскі. «Аўтапартрэт», 1980
Дата нараджэння 16 (29) лістапада 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 14 ліпеня 1980(1980-07-14) (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці мастак, экслібрысіст
Жанр тэматычная карціна, партрэт, пейзаж, нацюрморт
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў Вячаслаў Мікалаевіч Руцай, Фёдар Адольфавіч Фогт і Міхаіл Георгіевіч Эндэ
Член у
Узнагароды
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР
Сайт ru.krasovsky.belartist.org (руск.)
be.krasovsky.belartist.org (бел.)

Яўген Яўстафавіч Красоўскі (16 (29) лістапада 1908, Баку14 ліпеня 1980, Мінск) — беларускі савецкі мастак, жывапісец і графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Займаўся жывапісам і графікай (акварэль і эстамп). Іспытаў уплыў сацрэалізма.

Сярод найбольш вядомых твораў: партрэты М. Філіповіча, М. Станюты, Б. Платонава, І. Сарокіна, А. Кулакоўскага, пейзажы «Вязынка», «Возера Нарач», «Зіма ў Мінску», нацюрморты «Атрыбуты мінулага», «Вясновыя кветкі» і інш. Таксама вядомы яго графічны аркуш «На аднаўленне Мінска» 1944 года.

Значная частка твораў мастака знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, фондах Беларускага саюза мастакоў і ў прыватных сборах. Вялікую колькасць твораў Яўгена Красоўскага мае ў сваёй калекцыі беларускі мастак Ігар Бархаткоў. Ён з'яўляецца аматарам і прыхільнікам творчасці Яўгена Красоўскага. К 100-годдзю мастака Ігар Бархаткоў падрыхтаваў альбом з рэпрадукцыямі карцін Красоўскага. Аўтарамі тэксту да альбома сталі мастацтвазнаўцы В. Ф. Карамазаў і Алег Ойстрах[2].

У 1958 годзе ў Мінску адбылася выстаўка твораў Яўгена Красоўскага, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння і 30-годдзю творчай дзейнасці. Каталог да выстаўкі складаў яго сябра — мастак Мікола Тарасікаў[3]. У 1977 годзе Яўген Красоўскі выдаў свае ўспаміны аб жыцці і творчасці Міколы Тарасікава.

З 5 па 15 лістапада 2008 года ў мінскай галерэі ЛаСандр—Арт адбылася рэтраспектыўная выстаўка твораў Яўгена Красоўскага. На адкрыцці прысутнічаў сын мастака — Аляксандр Яўгенавіч Красоўскі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Яўген Красоўскі : Альбом / аўтары тэксту: В.Ф.Карамазаў, А.Ойстрах. — Мн.: Медиал, 2008. — 40 с. — (Мастакі Беларусі XX стагоддзя). — 400 экз. — ISBN 978-985-6914-03-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]