(4) Веста
(4) Веста | |
---|---|
Адкрыццё | |
Першаадкрывальнік | Генрых Ольберс |
Месца выяўлення | Брэмен |
Дата выяўлення | 29 сакавіка 1807 |
Эпанім | Веста[1][2] |
Альтэрнатыўныя абазначэнні | A807 FA[3] |
Катэгорыя | Галоўны пояс астэроідаў |
Арбітальныя характарыстыкі[4] | |
|
|
Эксцэнтрысітэт (e) | 0,089 |
Вялікая паўвось (a) |
353,201 млн км (2,361 а.а.) |
Перыгелій (q) |
321,766 млн км (2,151 а.а.) |
Афелій (Q) |
384,635 млн км (2,571 а.а.) |
Перыяд абарачэння (P) | 1 325,081 сут (3,628 г) |
Сярэдняя арбітальная скорасць | 19,346 км/с |
Схіленне (i) | 7,135° |
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 103,915° |
Аргумент перыгелія (ω) | 149,855° |
Сярэдняя анамалія (M) | 144,864° |
Фізічныя характарыстыкі | |
Дыяметр |
530 км[4] (578 × 560 × 458) км[5] |
Маса | 2,59×1020 кг[6] |
Шчыльнасць | 3,5 г/см³[7] |
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні | 0,22 м/с² |
2-я касмічная скорасць | 0,35 км/с |
Перыяд вярчэння | 5,342 г |
Спектральны клас | V |
Бачная зорная велічыня | от 5,1m[8] до 8,48m |
Абсалютная зорная велічыня | 3,20m |
Альбеда | 0,4228 |
Сярэдняя тэмпература паверхні |
min 85 K max 255 K |
Веста (4 Vesta) — адзін з найбуйнейшых астэроідаў у галоўным астэроідным поясе. Сярод астэроідаў займае другое месца па масе і трэцяе месца па памеры, пасля Палады і Цэрэры. Гэта таксама самы яркі астэроід з усіх і адзіны, які падчас супрацьстаяння можна без высілкаў назіраць няўзброеным вокам. Веста была адкрыта 29 сакавіка 1807 года Генрыхам Вільгельмам Ольберсам і па прапанове Карла Гаўса атрымала імя старажытнарымскай багіні дому і хатняга агменю Весты.
Арбіта
[правіць | правіць зыходнік]Арбіта Весты ляжыць ва ўнутранай частцы пояса астэроідаў, у межах асноўнага люка Кірквуда на 2.5 а.а. Арбіта слабаэліптычная з умераным нахілам да плоскасці экліптыкі. Вялікая паўвось роўная 2.362 а.а., перыгелій 2.152 а.а., афелій 2.571 а.а., нахіл 7.133°, эксцэнтрысітэт 0.089, перыяд звароту 3.63 года.
Фізічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Памеры Весты складаюць 578×560×458 км і калі бы асіметрыя формы была бы ледзь паменш, то паводле новай рэдакцыі паняцця "планета", яе вынікала бы аднесці менавіта да класа карлікавых планет. З планетамі Весту збліжае і складаная геалагічная гісторыя. Неўзабаве пасля фармавання пачалася дыферэнцыяцыя яе ўнутранай структуры: утварылася жалеза-нiкелевае ядро і каменная мантыя. За кошт цеплыні, вылучаемага пры распадзе радыяактыўных ізатопаў, ядро і значная частка мантыі расплавіліся. На працягу наступных эпох адбывалася паступовае астыванне і крышталізацыя парод мантыі і кары, што ў канчатковым выніку прывяло да надзвычайнай разнастайнасці мінералаў, складнікаў Весты. Аб гэтым мы можам судзіць па метэарытах і малых астэроідах V-тыпу, родапачынальніцай якіх з’яўляецца Веста.
Самой прыкметнай дэталлю з’яўляецца велізарны кратар 460 км у папярочніку, які займае ўсё паўднёвае канцавоссе. Дно кратара ляжыць на 13 км ніжэй сярэдняга ўзроўня, бокі на 4-12 км узвышаюцца над прылеглымі раўнінамі, а цэнтральная горка мае вышыню 18 км. Памеры кратара супастаўныя з памерамі астэроіда; застаецца загадкай, як Веста змагла перажыць такі катаклізм. Відавочна, што шматлікія астэроіды V-тыпу — проста абломкі, якія разляцеліся пасля сутыкнення. Спектраметрычны аналіз паказвае, што кратар агаліў некалькі пластоў кары Весты і часткова — яе мантыю. На Весце выяўленыя і іншыя буйныя кратары памерамі да 150 км і глыбінёй да 7 км. Паверхня Весты істотна неаднастайная, усходняе паўшар’е мае больш высокае альбеда, заходняе жа паўшар’е больш цёмнае, сустракаюцца ўчасткі з анамальна нізкім альбеда. Яшчэ адна цікавая асаблівасць Весты ― вобласці складкавага рэльефу ўздоўж экватара.
Навуковыя даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]У 90-х гадах тэлескоп "Хабл" здолеў разгледзець асноўныя рысы паверхні Весты і атрымаць уяўленне аб яе складзе.
Амерыканская міжпланетная навуковая станцыя АМС «Dawn» была запушчана ў космас 27 верасня 2007 года. У ліпені 2011 г. апарат выйшаў на арбіту вакол Весты і пачаў яе вывучэнне, якое працягнецца 9 месяцаў, пасля чаго зонд адправіцца да Цэрэры.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Самым яркім астэроідам з’яўляецца Веста, якая была адкрыта 29 сакавіка 1807 г. Веста — гэта адзіны астэроід, які ў ясную ноч бачны няўзброеным вокам з Зямлі. Гэта адбываецца дзякуючы яркасці яго паверхні, яго памеру, які складае 576 км у папярочніку, і таму, што ён можа набліжацца да Зямлі на адлегласць усяго 177 млн. км.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Minor Planet Names: Alphabetical List — MPC, 2014.
- ↑ Dictionary of Minor Planet Names — 6 — Springer Science+Business Media. — P. 13. — ISBN 978-3-642-29717-5
- ↑ JPL Small-Body Database Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ а б JPL Small-Body Database Browser: 4 Vesta. . Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2012. Праверана 09.10.2008.
- ↑ The planetary society: 4 Vesta.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2006. Праверана 09.10.2008.
- ↑ Dawn Journal at the DAWN website of JPL
- ↑ Impact Excavation on Asteroid 4 Vesta: Hubble Space Telescope Results. . Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2012. Праверана 09.10.2008.
- ↑ Menzel, Donald H.; and Pasachoff, Jay M. (1983). A Field Guide to the Stars and Planets (2nd ed.). Boston, MA: Houghton Mifflin. p. 391. ISBN 0-395-34835-8.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)