1-я Віцебская партызанская брыгада (2-га складу)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
1-я Віцебская партызанская брыгада
Гады існавання 1943—1944
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 574 партызаны
Дыслакацыя Бешанковіцкі, Чашніцкі, Смаргонскі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры П. З. Патапенка

1-я Віцебская партызанская брыгада (2-га складу)партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года на базе атрадаў, якія былі ў маі вылучаны з 1-й Віцебскай партызанскай брыгады. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бешанковіцкага, Чашніцкага і Смаргонскага раёнаў. Брыгада (574 партызаны) 27 чэрвеня (3-і і 5-ы атрады) і 2 ліпеня (2-і, 4-ы, 6-ы другога складу і штаб брыгады) 1944 года злучыліся з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была створана на базе 3-га (пазней 4-га)[1], 5-га, 6-га П. З. Патапенкі атрадаў, вылучаных 1-й Віцебскай брыгадай. 6-ы атрад быў расфарміраваны ў канцы кастрычніка 1943 года і на яго базе былі арганізаваны атрады 1-ы, 2-і і 3-і. У сакавіку 1944 года быў арганізаваны новы 6-ы атрад[1].

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

  • П. З. Патапенка

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

  • В. М. Казлоўскі

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • І. А. Цімошчанка

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках МаладзечнаВільнюс, Маладзечна — Полацк. Наносілі ўдары па гарнізонах і апорных пунктах праціўніка, у тым ліку ў кастрычніку 1943 года ў вёсцы Дуброва Чашніцкага раёна, у сакавіку 1944 года ў вёсцы Прыветак Сенненскага раёна. У маі 1944 года брыгада была перадыслацыравана ў Смаргонскі раён Вілейскай вобласці. У чэрвені 1944 года ў час наступлення Чырвонай Арміі падарвалі больш за 600 рэек на чыгуначным участку СолыСмаргонь, некалькі мастоў на шашэйных і грунтавых дарогах, разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Гервяты Астравецкага раёна.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1975 годзе каля вёскі Доўгае Бешанковіцкага раёна ў гонар партызанскага атрада П. З. Патапенкі была пастаўлена стэла.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]