19-я партызанская брыгада імя В. М. Молатава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
19-я партызанская брыгада імя В. М. Молатава
Гады існавання 1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Баранавіцкае партызанскае злучэнне паўднёвай зоны
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 538 партызан (7—10 ліпеня 1944)
Дыслакацыя Ляхавіцкі раён
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

19-я партызанская брыгада імя В. М. Молатава — партызанская брыгада, створаная ў студзені 1944 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Ляхавіцкага раёна. 7—10 ліпеня 1944 года брыгада (538 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку — чэрвені 1944 года партызаны зрабілі больш за 30 дыверсій на чыгуначных участках Баранавічы — Лунінец, Баранавічы — Быцень і на шашэйных дарогах, падарвалі 14 эшалонаў, 36 аўтамашын, разбурылі тры масты, знішчылі дзясяткі кіламетраў тэлефонна-тэлеграфнай лініі. 20 чэрвеня 1944 года на ўчастку чыгункі Брэст — Баранавічы паміж станцыямі Лясная і Гінцавічы падарвалі больш за 460 рэек. Правялі трынаццаць баёў, у тым ліку каля вёскі Залужжа (11 красавіка 1944 года), разам з брыгадай імя В. С. Грызадубавай каля вёскі Мінічы (4 ліпеня 1944 года) за мост цераз раку Шчара.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

  • партызанскі атрад імя Лазо (вылучаны 18-й партызанскай брыгадай імя М. В. Фрунзэ; арганізаваны ў красавіку 1943 года);
  • партызанскі атрад імя Жукава (арганізаваны ў красавіку 1943 года);
  • партызанскі атрад імя Кутузава (арганізаваны ў ліпені 1942 года).

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Камісар[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • А. Ф. Астапаў;
  • М. К. Зайцаў.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы Свяціца Ляхавіцкага раёна ў гонар брыгады пастаўлена стэла (1975 год).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]