20-я партызанская брыгада імя В. С. Грызадубавай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
20-я партызанская брыгада імя В. С. Грызадубавай
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Баранавіцкае партызанскае злучэнне паўднёвай зоны
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 762 партызаны (12.7.1944)
Дыслакацыя Чырвонаслабодскі і Быценскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

20-я партызанская брыгада імя В. С. Грызадубавайпартызанская брыгада, створная ў ліпені 1943 года. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Чырвонаслабодскага і Быценскага раёнаў. 12 ліпеня 1944 года брыгада (762 партызаны, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была створана на базе атрадаў «За Радзіму», імя Чкалава, імя Матросава, імя Сільніцкага, М. Ф. Чарнова, якія сфарміраваны з разбуйненнага атрада П. М. Сухарукава (арганізаваны летам 1942 года з партызан Мінскай і Палескай абласцей). З Чырвонай Арміяй злучыліся атрады імя Чкалава, Матросава, «За Радзіму», атрад мясцовай самаабароны вёскі Раздзялавічы, атрад мясцовай абароны вёскі Залужжа, атрад мясцовай самаабароны вёскі Тухавічы.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

  • М. І. Засмужац (выконваў абавязкі);
  • В. З. Іваноў;
  • Р. Дз. Румянцаў;
  • І. Я Пархоўчанка.

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • В. Х. Свірын;
  • А. М. ДУанілаў.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У верасні — кастрычніку 1943 года на чыгуначных участках БаранавічыЛунінец, Баранавічы — Быцень партызаны падарвалі некалькі эшалонаў і каля 900 рэек. У лістападзе 1943 года атрад імя Чкалава і жыхары вёскі Залужжа разбурылі 5 кіламетраў вузкакалейкі на ўчастку ВостраўКрывошын, атрад «За Радзіму» і жыхары вёскі Тухавічы і Рагачы — больш за 300 м чыгуначнага палатна. Брыгада 21 чэрвеня 1944 года ўдзельнічала ў аперацыі «рэйкавая вайна» на захадзе ад станцыі Лясная на ўчастку чыгункі Брэст — Баранавічы. Вялі баі з карнікамі, якія імкнуліся прарвацца ў партызанскую зону, у тым ліку каля вёсак Залужжа (5.2.1944 і 10.3.1944), Рагачы (3.2.1944). За ўвесь перыяд партызаны падарвалі 1571 рэйку, 30 эшалонаў, чыгуначны мост, 20 мастоў на іншых дарогах, у тым ліку на Варшаўскай шашы цераз рэку Шчара ў Ляхавіцкім раёне. Пры сустрэчы з часцямі Чырвонай Арміі аднавілі 9 мастоў і перапраў у Быценскім раёне.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1967 годзе на адным з месцаў дыслакацыі брыгады каля вёскі Залужжа Ляхавіцкага раёна адноўленая зямлянка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]