Гінцавічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Вёска
Гінцавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204860011
SOATO
1 204 860 011
Гінцавічы на карце Беларусі ±
Гінцавічы (Беларусь)
Гінцавічы
Гінцавічы (Брэсцкая вобласць)
Гінцавічы

Гі́нцавічы[1] (трансліт.: Hincavičy, руск.: Гинцевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 10 км на паўднёвы захад ад Баранавіч. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працаваў хлебазапасны магазін.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 39 двароў, 437 жыхароў (1897)
  • 91 двор, 676 жыхароў (1909)
  • 39 двароў, 258 жыхароў (1921)
  • 260 жыхароў (1970)
  • 82 падвор'і, 160 жыхароў (1998)
  • 64 гаспадаркі, 152 жыхары (2005)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]