2-я Мінская партызанская брыгада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
2-я Мінская партызанская брыгада
Гады існавання 1942—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Мінскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 1341 партызан (29 чэрвеня 1944)
Дыслакацыя Пухавіцкі, Мінскі, Старадарожскі, Рудзенскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

2-я Мінская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў верасні 1942 года на базе атрадаў «Сокал», М. Цярэніка (пазней імя Суворава), імя Чапаева, імя Кутузава. Дзейнічала на тэрыторыі Пухавіцкага, Мінскага, Старадарожскага, Рудзенскага раёнаў. 29 чэрвеня 1944 года брыгада (1341 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. На базе атрадаў, вылучаных з брыгады былі створаны партызанская брыгада імя В. І. Чапаева, партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі, 3-я Мінская партызанская брыгада імя С. М. Будзённага.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

  • атрад імя Кутузава (створаны ў красавіку 1942 года);
  • атрад імя Суворава (арганізаваны на базе партызанскіх груп, якія дзейнічалі з лютага 1942 года, і партызанскага атрада Г. Назарава, што дзейнічаў з ліпеня 1941 года і быў рассеяны ў баях з карнікамі ў Пухавіцкім раёне);
  • атрад імя Панамарэнкі;
  • атрад імя Молатава.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • І. Н. Цішчанка;
  • Ф. А. Раткевіч.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны ў другой палове 1943 года падарвалі 1 тысячу рэек. 10 кастрычніка 1942 года на дарозе ПухавічыВомельна знішчылі 9 аўтамашын, больш за 70 нямецкіх салдат. У студзені — лютым 1943 года, чэрвені 1944 года вялі баі з карнікамі. Вялі баі каля вёсак Вомельна Пухавіцкага і Дражна Старадарожскага раёнаў. Вывелі са строю электрастанцыі ў Пухавічах, Седчы. У кастрычніку 1943 — красавіку 1943 года знішчылі 43 масты. 28 чэрвеня 1944 года захапілі пераправу цераз раку Пціч і ўтрымлівалі яе да падыходу Чырвонай Арміі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы Клятное Пухавіцкага раёна ў памяць брыгады пастаўлены помнік.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]