Перайсці да зместу

Клятное (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Клятное
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 34 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222816
Аўтамабільны код
5
Клятное на карце Беларусі ±
Клятное (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Клятное (Пухавіцкі раён)
Клятное (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Клятное (Пухавіцкі раён)

Клятно́е[1] (трансліт.: Kliatnoje, руск.: Клетное) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 25 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 80 км ад Мінска, на рацэ Пціч.

У аснове назвы слова «клець» — будынак для захавання маёмасці[2].

Ранняя гісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

У 1710 годзе ўпамінаецца як моцна пацярпелая ў Паўночную вайну вёска ў складзе маёнтка Смілавічы-Бакшты ў Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага[3]. У XVIII стагоддзі пэўны час у валоданні Барэцкай, у складзе маёнтка Навасёлкі[4].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. З канца XVIII стагоддзя ўласнасць Ратынскіх у складзе маёнтка Вомельна, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе вёска і фальварак Клетка, ёсць капліца, карчма, млын на рацэ Пціч (2 паставы), сукнавальня.

Паводле перапісу 1897 года былі аднайменныя вёска, урочышча і млын.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[5]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1920-х гадоў працавала школа 1-й ступені.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У вёсцы месціўся штаб савецкай 2-й Мінскай партызанскай брыгады. У 1942—1943 гадах нацысцкая адміністрацыя расстраляла 23 жыхароў.

Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Сінчанскага сельсавета[6].

  • 1800 год — 16 двароў, 146 жыхароў
  • 1816 год — 22 двары, каля 140 жыхароў
  • 1897 год — вёска, 31 двор, 238 жыхароў; млын, 5 жыхароў; урочышча, 3 двары, 28 жыхароў
  • 1908 год — 54 двары, 357 жыхароў
  • 1917 год — вёска, 62 двары, 367 жыхароў; урочышча, 3 двары, 18 жыхароў; урочышча, 2 двары, 10 жыхароў
  • 1960 год — 271 жыхар
  • 2002 год — 45 двароў, 86 жыхароў
  • 2010 год — 38 гаспадарак, 57 жыхароў
  • 2019 год — 34 жыхары[7]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.
  3. НГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, с. 211
  4. Дапаможнік. helper.archonline.by. Праверана 22 снежня 2023.
  5. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  6. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  7. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 30 красавіка 2024.