Бобрык 2

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бобрык 2
Характарыстыка
Даўжыня 44 км
Плошча басейна 710 км²
Басейн Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне вусце Азёрнага канала
 · Каардынаты 52°20′20″ пн. ш. 28°08′24″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
 · Месцазнаходжанне каля вёскі Конкавічы
 · Каардынаты 52°09′10″ пн. ш. 28°41′31″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Петрыкаўскі раён, Жыткавіцкі раён
Бобрык 2 (Гомельская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Бобрык 2, Бобрык Другі, Бобрыч — рака ў Беларусі, у Петрыкаўскім і Жыткавіцкім раёнах Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).

Даўжыня 44 км. Плошча вадазбору 710 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Вісліца, Азёрны канал, Капцэвіцкі канал. Злева: Капцэвіцкі канал, Міхедава-Грабаўскі канал.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Пачаткам ракі лічыцца вусце Азёрнага канала, якое знаходзіцца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Капцэвічы Петрыкаўскага раёна. Цячэ па Прыпяцкай нізіне, упадае ў Прыпяць каля вёскі Конкавічы Петрыкаўскага раёна. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй вёскі Аголічы пераважна трапецападобная. Пойма на вялікім працягу невыразная (асушанае балота). Рэчышча каналізаванае на працягу 40,7 км. Берагі на натуральным участку рэчышча нізкія, пясчаныя. З ракі пачынаецца меліярацыйны канал Лукіч — левы прыток Прыпяці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.