225-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава
225-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна |
![]() ![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Мінскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1040 партызан (26.6.1944) |
Дыслакацыя | Слуцкі і Грэскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
225-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года на базе атрадаў імя Будзённага, імя Суворава (арганізаваны ў ліпені 1942 года), імя Фрунзэ (арганізаваны ў кастрычніку 1942), вылучаных партызанскай брыгадай імя К. Я. Варашылава. На базе атрадаў вылучаных з брыгады, створана 95-я партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Слуцкага і Грэскага раёнаў. 26 чэрвеня 1944 года брыгада (1040 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- атрад імя Суворава;
- атрад імя Фрунзэ;
- атрад імя М. А. Астроўскага;
- атрад імя Чкалава;
- атрад імя 25-годдзя Кастрычніка.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзіры
[правіць | правіць зыходнік]- Л. П. Стафанюк;
- І. В. Арастовіч;
- А. М. Каляда.
Камісары
[правіць | правіць зыходнік]Начальнікі штаба
[правіць | правіць зыходнік]- К. А. Прыгуноў;
- М. М. Цімашэнка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны праводзілі дыверсіі на камунікацыях. У жніўні 1943 года на ўчастках Воўчкавічы — Фаніпаль, Талька — Пухавічы, Слуцк — Цімкавічы падарвалі 1400 рэек. У красавіку 1943 года каля вёскі Шчыткавічы Старадарожскага раёна, у красавіку 1944 ва ўсходняй частцы Грэскага раёна вялі баі з карнікамі.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1969 годзе ў вёсцы Палікараўка Слуцкага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.