Перайсці да зместу

8 сакавіка (фабрыка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
8 сакавіка
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1926
Прадукцыя адзенне
Колькасць супрацоўнікаў
  • 1 569 чал. (2013)[1]
Сайт 8marta.org (руск.)

ААТ «8 сакавіка» (раней — Гомельская панчошна-трыкатажная фабрыка імя 8 сакавіка) — беларускае швейная і трыкатажнае прадпрыемства, размешчанае ў Гомелі. Адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Рэспублікі Беларусь[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1926 годзе ў Гомелі была створана трыкатажная майстэрня, якая ў 1930 годзе была ператворана ў панчошна-трыкатажную фабрыку «8 сакавіка»[2]. Да 1933 года фабрыка падпарадкоўвалася гомельскаму трэсту «Сельхарчпрам», затым перададзена Белтэкстыльтрэсту, у 1934 годзе — упраўленню тэкстыльнай прамысловасці Наркамата мясцовай прамысловасці БССР, у 1936 годзе — у падпарадкаванне Наркамату лёгкай прамысловасці БССР[3]. Да 1941 года фабрыка мела швейны цэх, вязальна-трыкатажны цэх і лабараторыю моды, выпускала шаўковую і баваўняную бялізну, джэмперы. У сувязі з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны яна эвакуіравана ў Чкалаў (суч. Арэнбург)[2].

У 1946 годзе фабрыка аднавіла вытворчую дзейнасць[2][4]. У 1945—1991 гадах прадпрыемства заставалася ў падпарадкаванні органаў кіравання лёгкай прамысловасцю БССР, у 1957—1965 гадах падпарадкоўвалася Савету народнай гаспадаркі БССР[3].

У 1992 годзе ператворана ў вытворча-гандлёвую фірму «8 сакавіка» і перададзена канцэрну «Беллегпрам»[3]. У 1996 годзе ВГФ ператворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Вытворча-гандлёвая фірма "8 сакавіка"», якое ў 2000 годзе перайменавана ў ААТ «8 сакавіка»[4]. У 2007—2013 гадах праводзілася мадэрнізацыя вязальнага, швейнага і фарбавальна-аздобнага вытворчасцяў[4].

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 годзе фабрыка вырабіла 10% трыкатажнай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь[5].

У 2013 годзе прадпрыемства вырабіла 180 т трыкатажнага палатна, 4581 тыс. пар калгот, рэйтуз, панчох, шкарпэтак і іншых панчошна-шкарпэткавых вырабаў, 445 тыс. касцюмаў, камплектаў і штаноў мужчынскіх і для хлопчыкаў, 783 тыс. касцюмаў, камплектаў, спадніц, штаноў жаночых і для дзяўчынак, 694 тыс. кальсон, трусоў, піжам, халатаў мужчынскіх, 414 тыс. блузак, кашуль і аналагічных вырабаў жаночых, 1229 тыс. ніжніх спадніц, трусоў, панталон, начных кашуль, піжам, халатаў жаночых, 1221 тыс. маек, фуфаек, тэнісак, 124 тыс. адзінак адзення для нованароджаных і немаўлят, 434 тыс. спартыўных і купальных касцюмаў. 70,7% прадукцыі было пастаўлена на ўнутраны рынак, 29,3% экспартавана ў Расію і Украіну.

У 2013 годзе на фабрыцы працавала 1569 чалавек. 72,88% акцый прадпрыемства належаць дзяржаве. Прадпрыемства валодае ўласнай тавараправоднай сеткай: крамамі і складамі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама гандлёвымі дамамі ў Маскве і Кіеве[4].

На 2014 год магутнасць прадпрыемства склала 5,1 млн адзінак трыкатажных вырабаў і 5,3 млн пар панчошна-шкарпэткавых вырабаў[4].

У сакавіку 2020 года на фоне пандэміі каранавіруса прадпрыемства асвоіла выпуск марлевых масак[6].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://emitent.info/issuers/11-memorandum
  2. а б в г Го́мельская прамысло́ва-гандлёвая фі́рма «8 сакавіка́». 342 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  3. а б в Гомельская промышленно — торговая фирма «8 Марта» Архіўная копія на Wayback Machine на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь)
  4. а б в г д ИНФОРМАЦИОННЫЙ МЕМОРАНДУМ. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2020. Праверана 16 чэрвеня 2020.
  5. Обзор текстильной и швейной отрасли Республики Беларусь в рамках Таможенного союза. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2020. Праверана 16 чэрвеня 2020.
  6. За март на ОАО "8 Марта" изготовили почти 300 тысяч масок. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2020. Праверана 16 чэрвеня 2020.