Перайсці да зместу

Муса Джаліль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Муса Джаліль
татар.: Муса Җәлил
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 лютага 1906(1906-02-15)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 1944(1944-08-25)[3][1][…] (38 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці ваенны карэспандэнт, паэт, перакладчык, пісьменнік
Гады творчасці 19311944
Жанр narrative poetry[d] і лібрэта
Мова твораў татарская мова
Грамадская дзейнасць
Партыя
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Муса Джаліль (татар.: Муса Җәлил; 2 (15) лютага 1906, вёска Мустафіна, Арэнбургская губерня (цяпер Мустафіна, Шарлыкскі раён, Арэнбургская вобласць — 25 жніўня 1944, Берлін) — татарскі савецкі паэт, Герой Савецкага Саюза (1956).

Біяграфія

Нарадзіўся шостым дзіцем у сям’і. Бацька — Мустафа Залілаў, маці — Рахім Залілава (па нараджэнні Сайфуліна).

Вучыўся ў Арэнбургскім медрэсэ «Хусаінія», дзе акрамя тэалогіі вывучаў свецкія дысцыпліны: літаратуру, маляванне і спевы. У 1919 годзе ўступіў у камсамол і працягнуў вучобу ў Татарскім інстытуце народнай адукацыі (Арэнбург). Удзельнік Грамадзянскай вайны.

У 1927 годзе паступіў на літаратурнае аддзяленне этналагічнага факультэта МДУ. Пасля яго рэарганізацыі скончыў ў 1931 годзе літаратурны факультэт МДУ.

У 1931—1932 гадах быў рэдактарам татарскіх дзіцячых часопісаў, якія выдаваліся пры ЦК ВЛКСМ. З 1933 года загадчык аддзела літаратуры і мастацтва татарскай газеты «Камуніст», якая выходзіла ў Маскве.

У 1932 годзе жыў і працаваў у горадзе Сяроў. У 1934 годзе выйшлі два яго зборнікі: «Ардэнаносныя мільёны» на камсамольскую тэму і «Вершы і паэмы». Працаваў з моладдзю; па яго рэкамендацыях у татарскую літаратуру прыйшлі А. Аліша, Г. Абсалямаў. У 1939—1941 гадах быў адказным сакратаром Саюза пісьменнікаў Татарскай АССР, працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Татарскага опернага тэатра.

Творчасць

Першы твор быў надрукаваны ў 1919 годзе ў ваеннай газеце «Кызыл йолдыз» (бел. «Чырвоная зорка»). У 1925 годзе ў Казані выйшаў яго першы зборнік вершаў і паэм «Барабыз» (бел. «Мы ідзем»). Ім былі напісаны 4 лібрэта для опер «Алтын чэч» (бел. «Залатавалосая», 1941, музыка кампазітара М. Жыганава) і «Ільдар» (1941).

У 1920-я гады Джаліль піша на тэмы рэвалюцыі і грамадзянскай вайны (паэма «Пройдзеныя шляхі», 1924—1929), будаўніцтва сацыялізму («Ардэнаносныя мільёны», 1934; «Пісьманосец», 1938)

У канцлагеры Джаліль працягваў пісаць вершы, усяго ім было напісана як мінімум 125 вершаў, якія пасля вайны былі перададзеныя яго сакамернікам на Радзіму. За цыкл вершаў «Маабіцкі сшытак» ў 1957 годзе Джалілю была пасмяротна прысуджана Ленінская прэмія Камітэтам па Ленінскіх і Дзяржаўных прэміях у галіне літаратуры і мастацтва. У 1968 годзе пра Мусу Джаліля быў зняты фільм «Маабіцкі сшытак».

Беларускія пераклады

На беларускую мову яго вершы перакладалі Эдзі Агняцвет, Мікола Аўрамчык, Сцяпан Гаўрусёў, Аляксей Пысін.

  • Маабіцкі сшытак. Вершы. Мн., 1975
  • Я гляджу на зоры. Мн., 1985

Зноскі

  1. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. а б Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 13 кастрычніка 2021.
  3. Musa Djälil // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі