Перайсці да зместу

Сінхратрон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 07:18, 23 студзеня 2022, аўтар VladimirZhV (размовы | уклад) (Літаратура: вікіфікацыя)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Будынак сінхратрона Soleil, Парыж

Сінхратро́н (ад сінхро(нны) + (элек)трон) — цыклічны рэзанансны паскаральнік зараджаных часціц (у асноўным электронаў).

Паскарэнне электронаў адбываецца ў высокачастотным электрычным полі, частата якога нязменная, і ў магнітным полі, напружанасць якога змяняецца ў часе. Пры гэтым часціцы рухаюцца па арбіце пастаяннага радыуса. З-за страт энергіі на сінхратроннае выпрамяненне электроны ў сінхратроне паскараюцца да 10 ГэВ.

Выкарыстоўваецца для атрымання пучкоў рэлятывісцкіх электронаў і пазітронаў, а таксама мяккага рэнтгенаўскага выпрамянення.