Перайсці да зместу

Караль Шыманоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:35, 21 ліпеня 2022, аўтар AMY 81-412 (размовы | уклад) (Дата нараджэння)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Караль Шыманоўскі
польск.: Karol Maciej Szymanowski
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1882(1882-10-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 сакавіка 1937(1937-03-29)[2][3][…] (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Stanisław Bonawentura Marian Korwin-Szymanowski[d]
Маці Anna Dominika Teodora Taube[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Zygmunt Noskowski[d]
Прафесіі кампазітар, музычны педагог, выкладчык універсітэта, піяніст, аўтар
Інструменты фартэпіяна
Жанры опера, сімфонія і класічная музыка
Выхаванцы Баляслаў Шабельскі[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Караль Шыманоўскі (польск.: Karol Szymanowski; 21 верасня (3 кастрычніка) 1882, в. Цімашоўка, цяпер Чаркаская вобласць, Украіна — 29.3.1937) — польскі кампазітар і піяніст, педагог, музычны крытык; адзін са стваральнікаў сучаснай польскай кампазітарскай школы.

З 1905 член групы кампазітараў «Маладая Польшча». У 1926—29 прафесар і дырэктар Варшаўскай кансерваторыі.

Для ранняга перыяду творчасці характэрна вытанчаная лірычная вобразнасць. У фартэпіяннай музыцы прыкметны ўплывы Ф. Шапэна і А. Скрабіна, у сімфанічных і вакальных творах — неарамантызму. Нацыянальны стыль К. Шыманоўскага складваўся на аснове вывучэння польскага музычнага фальклору.

Сярод твораў: оперы «Хагіт» (паст. 1922) і «Кароль Рогер» (паст. 1926), балеты, у т.л. «Разбойнікі» (паст. 1934), кантаты, 4 сімфоніі (1917—32), камерна-інструментальныя ансамблі, у т.л. для скрыпкі з фартэпіяна, струнны квартэт і іншыя інструментальныя і вакальныя творы; 20 мазурак (1924—26), апрацоўкі польскіх народных песень, рамансы, музыка да драматычнага тэатра і інш.

Аўтар артыкулаў пра польскую і заходнееўрапейскую музыку і інш.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118620401 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. а б Шимановский Кароль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Karol Szymanowski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.