Перайсці да зместу

Хабезскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 13:45, 26 лютага 2023, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (дададзена Катэгорыя:Раёны Карачаева-Чаркесіі; выдалены шаблон {{Няма катэгорый}} з дапамогай HotCat)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Хабезскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва
  • 30 929 чал. (2023)[1]
Плошча
  • 565 км²
Хабезскі раён на карце
Часавы пояс MSD і UTC+03:00
Тэлефонны код 87873
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хабезскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Карачаева-Чаркескай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — аул Хабез.

Хабезскі раён размешчаны ў заходняй частцы рэспублікі і мяжуе з землямі: Адыгэ-Хабльскага і Нагайскага раёнаў на поўначы, з Абазінскім і Прыкубанскім раёнамі на ўсходзе, з Усць-Джэгуцінскім раёнам на паўднёвым усходзе, з Зелянчукскім раёнам на поўдні і паўднёвым захадзе, а таксама з Атрадненскім раёнам Краснадарскага края на захадзе.

Паводле занальнага раянавання тэрыторыя раёна з поўначы на поўдзень дзеліцца на 2 зоны — перадгорную і горную. Вышыні на тэрыторыі раёна вагаюцца ад 500 да амаль 1600 метраў над узроўнем мора.

Гідраграфічная сетка ў раёне прадстаўлена ў асноўным падбасейнамі рэк Вялікі Зелянчук і Малы Зелянчук, якія маюць мноства прытокаў на тэрыторыі раёна.

Агульная плошча тэрыторыі раёна — 528,53 км² (з 2013 года).

Зноскі