Перайсці да зместу

Асцёр (прыток Дзясны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 17:50, 28 студзеня 2024, аўтар IP781584110 (размовы | уклад) (афармленне)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Асцёр
укр. Остер
Характарыстыка
Даўжыня 199 км
Басейн 2 970 км²
Расход вады 3,2 м³/с
Вадацёк
Выток Чарнігаўская вобласць
 • Каардынаты 50°57′27″ пн. ш. 32°41′26″ у. д.HGЯO
Вусце Дзясна, горад Асцёр
 • Каардынаты 50°56′10″ пн. ш. 30°50′51″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дзясна → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]

Краіна
physical
Асцёр (прыток Дзясны)
Асцёр (прыток Дзясны)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асцёр (укр.: Остер) — рака ў Чарнігаўскай вобласці Украіны, левы прыток Дзясны (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі — 199 км, плошча басейна — 2 970 км².

Бярэ пачатак з балота ў межах Бахмацкага раёна, цячэ па Прыдняпроўскай нізіне. Даліна слаба выражаная, у ніжнім цячэнні мае трапецападобную форму. Шырыня яе 2—4 км, глыбіня 5—10 м. Пойма забалочаная, распаўсюджаны старыцы, ёсць тарфянішчы. Рэчышча слабазвілістае, амаль на ўсім працягу каналізаванае, зарэгуляванае шлюзамі і помпавымі станцыямі для перакачвання вады з Дзясны праз Асцёр у р. Трубіж  (укр.) (у летні перыяд). Шырыня рэчышча пераважна 8—12 м, глыбіня 1—1,5 м. Дно роўнае, пясчанае, на перакатах замуленае. Нахіл ракі 0,17 м/км.

Жыўленне пераважна снегавое. Характэрна веснавое разводдзе, бываюць летнія паводкі. Ледастаў з канца лістапада — пачатку снежня да сакавіка.

На пойме створана меліярацыйная сістэма. На рацэ знаходзяцца гарады: Нежын, Казялец, Асцёр (пры ўпадзенні ў Дзясну).

Зноскі

  • Остер // Географічна енциклопедія України: В 3-х т. / Редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. — К.: «Українська Радянська Енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1990. — Т. 2: З — О. — 480 с.: іл. — ISBN 5-88500-012-3 (т. 2) (укр.)