Перайсці да зместу

Ніжын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Нежын)
Горад
Ніжын
укр.: Ніжин
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
993
Першая згадка
1625
Плошча
  • 50,5 км²
Вышыня цэнтра
121 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 66 981 чал. (2021)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
4631
Паштовыя індэксы
16600
КААТУУ
7410400000
Афіцыйны сайт
nizhynrada.org (укр.)
Ніжын на карце Украіны ±
Ніжын (Украіна)
Ніжын
Ніжын (Чарнігаўская вобласць)
Ніжын

Ні́жын[2], таксама Не́жын[3] (укр.: Ніжин) — горад у Чарнігаўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Ніжынскага раёна. Стаіць на Астры (прытоку Дзясны).

  • Пад 1078 годам у «Аповесці мінулых гадоў» (Іпацьеўскі спіс) упамінаецца Няжаціна Ніва, дзе адбылася бітва[ru] рускіх князёў з полаўцамі. Аднак дапушчэнне, што Няжаціна Ніва знаходзілася на месцы цяперашняга Нежына, лічыцца малаімаверным[4].
  • З 1147 года ўпамінаецца як Уненеж[5][6] («Когда же услышали другие города, — Уненеж, Белая Вежа, Бохмач, — что Всеволож взят»).
  • У 1239 г. — (у кастрычніку) атрад мангольскага хана Менгу па дарозе на Чарнігаў знішчыў умацаванні Уненжа (Нежына). Амаль паўтара стагоддзя тут вандравалі нікому не падпарадкаваныя атрады броднікаў (берладнікаў).
  • У 1320 г. Нежын (пад назвай «Нежынскае гарадзішча») увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага, у 1471 годзе стала цэнтрам староства ў Кіеўскім ваяводстве[7].
  • У 1380 г. — па дагаворы паміж маскоўскім князем Дзмітрыем Данскім і чарнігаўскім князем Дзмітрыем Альгердавічам Нежын увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага, і ўвайшоў у склад кааліцыі княстваў, якую ўзначальваў маскоўскі князь. Кааліцыя стала вынікам імкнення маскоўскага князя выйсці з-пад залежнасці татарскай Залатой Арды і барацьбы за далучэнне ўдзельных княстваў былой старажытнарускай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім, якое таксама прэтэндавала на ролю «збіральніка» старажытнарускай спадчыны.
  • У 15001503 г. — у ходзе маскоўска-літоўскай вайны Нежын у складзе Чарнігава-Северскай зямлі адышоў да Масковіі.
  • У 1514 г. — Уненж называецца Нежын. І гетман Яўстафій Ружынскі ўтварыў «Нежынскі казацкі полк».
  • У 1618 г. — згодна з Дэулінскім дагаворам уся Северская зямля з Чарнігавам і Нежынам трапляе пад уладу Польшчы і ўваходзіць у склад Кіеўскага ваяводства. Польскі кароль Жыгімонт III Ваза пачаў умацоўваць асноўныя гарады, і на месцы старога гарадзішча ўзведзены новы горад і земляная цытадэль.
  • У 1625 г. — 26 сакавіка Нежын атрымаў Магдэбургскае права[6][7], зямельныя ўладанні і герб з выяваю Георгія Пераможца[ru]. Створана гарадское самакіраванне на чале з войтам.
  • У 1648 г. — у чэрвені войска Багдана Хмяльніцкага вызвалілі Нежын ад польскага панавання. Сфарміравалі Нежынскі казацкі полк (10 тыс. казакоў). Казакі Нежынскага палка ў 1649 г. прымалі ўдзел у паходзе на Кодак. У 1653 г. пад камандаваннем Івана Золотаренко ваявалі на поўначы Чарнігаўшчыны, а ў 1654—1655 гг. прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі ад польска-літоўскіх захопнікаў.
  • У 1649 г. — Нежын быў зроблены цэнтрам кіравання аднаго з вялікіх маларасійскіх казацкіх палкоў «Нежынскі» (10000 казакоў), і заставаўся ім да 1782 г..
  • У 1654 г. — паводле рашэнняў Пераяслаўскай Рады і сакавіцкіх артыкулаў[ru], Нежын, як і ўся тэрыторыя Левабярэжжа Украіны, быў далучаны да Расіі.
  • У 1667 г. — маскоўскія войскі пад камандаваннем князя Рамаданаўскага спалілі горад, разграміўшы антымаскоўскае паўстанне.
  • У 1708 г. — Нежын быў прыпісаны да Кіеўскай губерні, у 1781 г. прызначаны павятовым горадам Чарнігаўскага намесніцтва, у 1797 г. ўвайшоў у склад Маларасійскай губерні, у 1802 г. — Чарнігаўскай.
  • У 1831 г. — Магдэбургскае права юрыдычна адменена ўказам Мікалая I. Паступова Нежын ператвараецца ў правінцыйны гарадок Расійскага дзяржавы.
  • У 1943 г. — Нежын вызвалілі ад нямецкіх акупантаў.
Дынаміка колькасці насельніцтва Нежына
  • у 1782 г. — 11000 жыхароў,
  • у 1897 г. — 32000 ж.,
  • у 1914 г. — 52000 ж.,
  • у 1918 г. — 30000 ж.,
  • у 1939 г. — 39000 ж.,
  • у 1943 г. — 25000 ж.,
  • у 1980 г. — 72800 ж.,
  • у 1990 г. — 80600 ж.,
  • у 2006 г. — 76600 ж.,

Адукацыя і навука

[правіць | правіць зыходнік]
Мікалаеўскі сабор у г. Нежын

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://chernigivstat.gov.ua/pres_inf/expres_2013/87.zip
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  3. Нежын // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
  4. Нежатина Нива // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  5. Нежин // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  6. а б Нежин // Украинская Советская Энциклопедия. том 7. Киев, «Украинская Советская энциклопедия», 1982. стр. 223.
  7. а б Нежин // Большая Российская Энциклопедия / редколл., гл. ред. Ю. С. Осипов. том 22. М., научное издательство «Большая Российская Энциклопедия», 2013. стр. 280-281.
  • Нежын // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. С. 269.
  • Нежин // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  • Ніжин // Чернігівщина: Енциклопедичний довідник (За ред. А. В. Кудрицького). — К.: УРЕ, 1990, стор. 492—498
  • Малаков Д. В., Дерлеменко Є. А. По історичних містах Київської Русі: Фотопутівник. — К.: Мистецтво, 1990.
  • Мень М. Євреї в Ніжині. Науковий збірник. — Ніжин, 2001.