З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Курасле́п , або Анемона [3] (Anemone ) — род кветкавых раслін, які ўключае ў сябе каля 120 відаў у сямействе казяльцовыя (Ranunculaceae ).
1. Кураслеп дуброўны (Anemone nemorosa ) 2. Anemone ranunculoides .Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen », 1796
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны, зрэдку — паўкусты . Вышыня 20—50[4] см. Прыкаранёвае лісце на чаранках, часам адсутнічае. Кветкі буйныя, адзіночныя або ў парасонападобных суквеццях .
Цвіценне адбываецца ранняй вясной[4] .
Сустракаюцца ў пазатрапічнай зоне Паўночнага паўшар’я , у тым ліку Арктыцы . На тэрыторыі Беларусі ў дзікай прыродзе 3 віды — кураслеп лясны (Anemone sylvestris )[5] , прастрэл шыракалісты (Anemone patens ) і сон лугавы (Anemone pratensis ).
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 14. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ а б Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М .: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 137. — 563 с. (руск.)
↑ База Растения Беларуси
Кураслеп // Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн , 1999. — Т. 9. — С. 43. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 . — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Ветреница, анемона // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М .: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 137. — 563 с. (руск.)