Мурашкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мурашкі, насякомыя)
Перайсці да: рух, знайсці
Муравьи
Polyergus rufescens marching.jpg
Мурашкі-амазонкі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Formicidae Latreille, 1802

Сінонімы
Formicariae
Тыпавы род
Падсямействы
Гл. таксама
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   154193
NCBI   36668
EOL   699
FW   70728

Мурашкі (Formicidae) — сямейства грамадскіх насякомых з надсямейства Formicoidea атрада перапончатакрылых. Прадстаўляюць цікавасць складанай арганізацыяй супольнасці. Навука аб мурашах называецца мірмекалогія.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ад 0,8 да 30 мм (самкі-вытворніцы буйнейшыя). Грудзі злучаны з брушкам тонкай рухомай сцяблінкай (з 1—2 членікаў). Вусікі 4—13-членікавыя (звычайна 11—12), доўгія. Ротавыя органы жавальнага тыпу. Вочы фасетачныя.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Вядома больш за 15 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках. Адносяцца да найбольш распаўсюджаных насякомых (паўсюдна, акрамя Антарктыкі, Ісландыі, Грэнландыі і некаторых аддаленых астравоў). На Беларусі больш за 50 відаў.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Жывуць сем'ямі ў складаных гнёздах (мурашнікі і інш.) ад некалькіх дзесяткаў да соцень тысяч асобін, ёсць вандроўныя.

Раздзельнаполыя. У складзе сям'і — самкі-заснавальніцы («царыцы»), бяскрылыя працоўныя (самкі з недаразвітымі палавымі органамі) і крылатыя самцы (паяўляюцца на кароткі час і пасля спароўвання гінуць). Працоўныя мурашкі выконваюць розныя функцыі: фуражыраў, якія забяспечваюць гняздо кормам; салдат, што ахоўваюць яго; асобін, якія з'яўляюцца рэзервуарамі для вадкага корму (т.зв. мядовыя бочкі) і інш. У аснове існавання цэласнай сям'і ляжыць абмен паміж асобінамі кормам, выдзяленнямі залоз (трофалаксіс) і цесныя ўзаемаадносіны паміж яйцакладучай самкай і працоўнымі галоўным чынам праз пасрэдніцтва хімічнага пачуцця (нюх, смак). Жыццядзейнасць сям'і рэгулюецца пераважна ферамонамі. Маюць залозы, у экскрэце якіх да 65% мурашынай кіслаты.

Для некаторых мурашак характэрны калоніі з шэрагу дружалюбных гнёздаў, якія абменьваюцца кормам і асобінамі, разам ахоўваюць тэрыторыю.

Кормяцца насякомымі, жывёльнымі рэшткамі, насеннем раслін, выдзяленнямі тлей і какцыд. Адна сярэдняя сям'я рыжых лясных мурашак за суткі спажывае да 20 тыс. насякомых. Сярод мурашак адзначаецца параэітызм.

Працягласць жыцця — да 20 гадоў у самак і да 5 гадоў у рабочых асобін.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Падсямействы:

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзерункоў А. Мурашкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
  • Панкевіч Т., Бліноў У. Мурашкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5 т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал.: I. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 488 с.: іл.