Arbeit macht frei
«Arbeit macht frei» — фраза на нямецкай мове, гучыць як «А́рбайт махт фрай», што ў перакладзе значыць «Праца робіць свабодным», або «Праца вызваляе».
«Arbeit macht frei» — назва рамана нямецкага пісьменніка-нацыяналіста Лорэнца Дыфенбаха, які выйшаў у Вене ў 1872 г. Фраза з цягам часу стала папулярнай у нацыяналістычных колах. Яна таксама парадзіравала сярэдневяковы выраз ням.: Stadtluft macht frei («Гарадское паветра вызваляе» — звычай, па якім прыгонны селянін, які пражыў у горадзе дастаткова доўга, станавіўся свабодным). Магчыма, гэта парафраз біблейскай цытаты «Ісціна зробіць вас свабоднымі» (ням.: Wahrheit macht frei).
У 1928 г. урад Веймарскай рэспублікі выкарыстоўваў фразу ў якасці лозунга для вялікай праграмы грамадскіх работ, якая была скіравана на пераадоленне беспрацоўя. Калі НСДАП у 1933 г. прыйшла да ўлады, яна працягнула яе выкарыстанне.
Фраза ў якасці лозунга змяшчалася на ўваходзе шматлікіх нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў. Нягледзячы на тое, што выкарыстанне падобных надпісаў над уваходамі ў розныя ўстановы было распаўсюджанай з’явай у Германіі, менавіта гэты выраз размяшчаўся па загадзе генерала СС Тэадора Эйке — кіраўніка сістэмы канцлагераў Германіі, другога каменданта канцлагера «Дахау».
-
Надпіс «Arbeit Macht Frei» на варотах канцлагера «Заксенхаузен».
-
Надпіс «Arbeit Macht Frei» у Асвенціме (з перагорнутай літарай «B»).
-
Надпіс «Arbeit Macht Frei» у канцлагеры «Тэрэзіенштат» у Чэхіі.
-
Брама канцлагера «Грос-Розен» у Польшчы з надпісам «Arbeit Macht Frei».
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Jedem das Seine (Кожнаму сваё)
Литература
[правіць | правіць зыходнік]- Wolfgang Brückner. Arbeit macht frei. Herkunft und Hintergrund der KZ-Devise. Opladen 1998