Archiv für slavische Philologie

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Archiv für slavische Philologie
Тып акадэмічны часопіс[d]
Заснавальнік Ватраслаў Ягіч
Выдавец Weidmannsche Buchhandlung[d]
Краіна
Заснавана 1875
Мова нямецкая
Тыраж
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Тытульны аркуш першага тому часопіса. 1876

«Archiv für slavische Philologie» («Архі́ў фюр сла́вішэ Філалагі́», літаральна — «Архіў славянскай філалогіі») — адзін з першых славістычных часопісаў. Выдаваўся ў 18761929 гадах у Берліне на нямецкай мове. Выйшлі 42 тамы. Заснавальнік і першы рэдактар Ватраслаў Ягіч. Узняў славістыку да ўзроўню міжнароднай навукі. Знаёміў вучоных Заходняй Еўропы са славянскімі культурамі, у тым ліку беларускай.

Змясціў больш за 20 публікацый па беларусістыцы, у тым ліку «Беларускі Codex miscellaneus з бібліятэкі графа Рачынскага ў Познані» (т. 9), «Сляды кувады на Беларусі» Ягіча (т. 9), «Польска-рускія інтэрмедыі XVII ст.» А. Брукнера (т. 13), «Новыя славянскія зборнікі казак» І. Паліўкі (т. 19). На старонках часопіса рэцэнзаваліся амаль усе значныя выданні па беларускім фальклоры канца XIX — пачатку XX ст., многія даследаванні па беларускай мове. Публікацыі абуджалі цікавасць да культуры беларускага народа, спрыялі развіццю даследаванняў па беларускай праблематыцы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Archiv für slavische Philologie