Atlas (ракета-носьбіт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Atlas
Atlas
Запуск Friendship 7, першага амерыканскага пілатуемага арбітальнага палёту ў космас.
Агульныя звесткі
Краіна Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША
Прызначэнне ракета-носьбіт
Вытворца Convair

General Dynamics Lockheed Martin United Launch Alliance

Асноўныя характарыстыкі
Колькасць ступеней 1,5—2
Даўжыня 23,11—58,3 м
Дыяметр 3—3,81 м
Стартавая маса 117—590 т
Гісторыя запускаў
Стан Запускаецца
Першы запуск 17 снежня 1957

Atlas (Атлас) — гэта сямейства амерыканскіх балістычных ракет і арбітальных ракет-носьбітаў, якое паходзіць ад SM-65 Atlas. Праграма міжкантынентальнай балістычнай ракеты (МКБР) Atlas была распачата ў канцы 1950-х гадоў у Convair, тады дачэрнім прадпрыемстве General Dynamics.[1] Атлас уяўляў сабой ракету на вадкім паліве, якая спальвала газавае паліва RP-1 з вадкім кіслародам у трох рухавіках, размешчаных у незвычайнай канфігурацыі «паўтары ступені»: два з рухавікоў адкідваліся разам з дапаможнымі канструкцыямі праз некаторы час пад’ёму, у той час як цэнтральны маршавы рухавік, паліўныя бакі і іншыя элементы канструкцыі заставаліся з ракетай да вычарпання паліва і адключэння рухавіка.

Назва Atlas была першапачаткова прапанавана Карэлам Босартам і яго камандай інжынераў Convair, працаваўшымі над праектам MX-1593. Выкарыстанне імя магутнага тытана з грэцкай міфалогіі адлюстроўвала месца ракеты як самай вялікай і самай магутнай на той час. Назва таксама адлюстроўвае мацярынскую кампанію Convair, Atlas Corporation.[2]

Ракеты выкарыстоўваліся ў якасці зброі толькі кароткі час, і апошняя эскадрылля была знята з баявой гатоўнасці ў 1965 годзе. З 1962 па 1963 гады ракеты Atlas запусцілі першых чатырох амерыканскіх астранаўтаў на арбіту Зямлі. Ракеты-носьбіты Atlas-Agena і Atlas-Centaur таксама былі створаны непасрэдна з арыгінальнага Atlas. Atlas-Centaur ператварыўся ў Atlas II, розныя варыянты якога запускаліся 63 разы з 1991 па 2004 год. Наступны Atlas III меў 6 запускаў, усе паміж 2000 і 2005 гадамі. Atlas V усё яшчэ эксплуатуецца, але запускі плануецца скончыць у сярэдзіне 2020-х гадоў.

Больш за 300 запускаў Atlas было праведзена з базы ВПС на мысе Канаверал у Фларыдзе і 285 з базы ВПС Вандэнберг у Каліфорніі.

Ракеты-носьбіты на базе арыгінальнай МБР Atlas[правіць | правіць зыходнік]

Атлас выкарыстоўваўся ў якасці ракеты-носьбіта у розных варыянтах, як з другой ступенню Agena, так і з Centaur, для запускаў касмічных зондаў Mariner, якія выкарыстоўваліся для даследавання Меркурыя, Венеры і Марса (1962—1973); і запусціў дзесяць місій праграмы Mercury (1962—1963).

Ракета SM-65 Atlas[правіць | правіць зыходнік]

Ракета SM-65A Atlas, 1958 год

Першы паспяховы выпрабавальны пуск ракеты SM-65 Atlas адбыўся 17 снежня 1957 года Было пабудавана каля 350 ракет.[3]

Ракеты Atlas маглі разбурыцца пад уласнай вагай, калі б у баках без паліва не падтрымліваўся ціск азоту. Так атрымлівалася, бо ракета мела канструкцыйную асаблівасць у выкарыстанні надзьманых бакаў. Ракеты былі зроблены з вельмі тонкай нержавеючай сталі, якая забяспечвала вельмі маленькі запас трываласці. Менавіта ціск у баках даваў неабходную для касмічнага палёту жорсткасць. У мэтах эканоміі вагі ракеты не былі афарбаваны і патрабавалі спецыяльнага алею для прадухілення іржы. Менавіта апрацоўка ракет Атлас стала першым выкарыстаннем водавыцясняльнага сродка WD-40.[4]

SM-65 Atlas выкарыстоўвалася ў якасці першай ступені для ракет-носьбітаў спадарожнікаў на працягу паўстагоддзя. Многія з іх былі ператвораны ў арбітальныя ракеты-носьбіты пасля таго, як былі зняты з эксплуатацыі ў якасці МБР. Ракеты, пераробленыя ў ракеты-носьбіты Atlas E/F, выкарыстоўваліся для запуску першых спадарожнікаў GPS Block I.[5]

Запуск SM-65B Atlas SCORE[правіць | правіць зыходнік]

Atlas-B з карыснай нагрузкай SCORE, на LC-11, 1958 год

Раннія ракеты Atlas акрамя перапраблення з МБР, таксама спецыяльна будаваліся для неваенных мэтаў. 18 снежня 1958 года на Atlas быў запушчаны спадарожнік SCORE (Signal Communication by Orbiting Relay Equipment), які стаў «першым прататыпам спадарожніка сувязі і першым выпрабаваннем спадарожніка для непасрэднага практычнага прымянення».[6][7][8] Спутнік быў выведзены на нізкую калязямную арбіту на Atlas з серыйным нумарам 10B без другой ступені. Atlas 10B/SCORE, з весам 3 970 кг быў самым цяжкім на той час штучным аб’ектам на арбіце, першым спадарожнікам-рэтранслятарам галасавой сувязі і першым штучным аб’ектам у космасе, лёгка бачным няўзброеным вокам дзякуючы вялікаму баку з нержавеючай сталі з люстраной паліроўкай. Гэта быў першы палёт у доўгай кар’еры Atlas як ракеты-носьбіта спадарожнікаў.

Ракеты на базе Atlas-D[правіць | правіць зыходнік]

Для арбітальных запускаў з другімі ступенямі RM-81 Agena і Centaur выкарыстоўваліся былыя ваенныя ракеты Atlas D SLV-3. Мадыфікаваны Atlas LV-3B выкарыстоўваўся для арбітальнай частцы праекта Меркурый, ён вывеў на нізкую калязямную арбіту чатыры экіпажа касмічных караблёў Меркурый.[9] Запускі Atlas D праводзіліся з базы ВПС на мысе Канаверал, са стартавых комплексаў 11, 12, 13 і 14 і стартавага комплексу 576 авіябазы Вандэнберг.

Дзве паўтараступенчатых субарбітальных ракеты выкарыстоўваліся падчас праекта FIRE па вывучэнню ўмоў падчас увахода ў атмасферу.[9]

Да 1979 года варыянты ракет-носьбітаў Atlas былі скарочаныя да Atlas-Centaur і некаторых пераробленых МБР. Хуткасць запускаў Atlas зменшылася ў 1980-х гадах з-за з’яўлення касмічнага шатла, але запускі працягваліся да 2004 года, калі апошні «класічны» Atlas з надзіманымі бакамі і адкідной разгоннай секцыяй запусціў камунікацыйны спадарожнік для ВПС.[10]

Праграма Меркурый[правіць | правіць зыходнік]

Меркурый-Атлас 9 на стартавым комплексе 14

Ракеты Atlas таксама выкарыстоўваліся для апошніх чатырох запускаў з праграмы Меркурый з астранаўтамі. 20 лютага 1962 г. была запушчана <i id="mwgA">Friendship 7</i>, якая праляцела тры арбіты з Джонам Гленам, першым астранаўтам ЗША, які абляцеў вакол Зямлі. Ідэнтычныя ракеты Atlas паспяхова запусцілі яшчэ тры арбітальныя місіі Меркурый з экіпажамі з 1962 па 1963 год.

Atlas-Agena[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з 1960 года на ракетах-носьбітах Atlas стала шырока выкарыстоўвацца другая ступень Agena, працуючая на гіпергалічным паліве. ВПС ЗША, NRO і ЦРУ выкарыстоўвалі іх для запуску спадарожнікаў электроннай выведкі.[11] NASA выкарыстоўвала іх у праграме Ranger, каб атрымаць першыя здымкі паверхні Месяца буйным планам і для Mariner 2, першага касмічнага апарата, які праляцеў міма іншай планеты. Кожны з апаратаў-мішэняў Agena, якія выкарыстоўвалісь падчас пазнейшых практыкавальных стыковачных місій Gemini, быў запушчаны на ракеце Atlas.

Atlas-Centaur[правіць | правіць зыходнік]

Atlas-Centaur была аднаразовай ракетай-носьбітам, створанай на аснове ракеты SM-65D Atlas. Запускі праводзіліся з дзвюх пляцовак стартавага комплексу 36 на базе ВПС на мысе Канаверал, штат Фларыда. Рухавікі Atlas былі мадэрнізаваны, а канструкцыя ўзмоцнена для ўстаноўкі вялікай другой ступені разам з падоўжанымі паліўнымі бакамі.

Першая спроба запуску Atlas-Centaur у траўні 1962 года правалілася, ракета выбухнула пасля ўзлёту.

Пачынаючы з 1963 года другая ступень Centaur на вадкім вадародзе выкарыстоўвалася на дзясятках запускаў Atlas. NASA запусціла касмічны апарат праграмы Surveyor і большасць касмічных апаратаў марсіянскай праграмы Mariner ракетамі-носьбітамі Atlas-Centaur.

Atlas E/F[правіць | правіць зыходнік]

Пасля сканчэння эксплуатацыі ў якасці МБР, Atlas-E разам з Atlas-F былі перароблены для выканання арбітальных запускаў.[9]

Апошні запуск ракеты Atlas E/F быў праведзены 24 сакавіка 1995 года з выкарыстаннем ракеты, першапачаткова пабудаванай як Atlas-E. Апошні запуск Atlas E/F з выкарыстаннем ракеты, пераробленай з Atlas-F, быў праведзены 23 чэрвеня 1981 года.[12]

Atlas E/F выкарыстоўваўся для запуску спадарожнікаў GPS Block I з 1978 па 1985 год. Апошняя пераробленая ракета Atlas-F была запушчана з авіябазы Вандэнберг у 1995 годзе са спадарожнікам для абароннай метэаралагічнай спадарожнікавай праграмы.[13]

Статыстыка мадыфікацый[правіць | правіць зыходнік]

Назва

мадэлі

Першы запуск Апошні

запуск

Запускаў усяго Паспяховых запускаў З якой МБР зроблена Другая ступень Прыкметныя грузы Заўвагі
Atlas-Vega[14] - - 0 0 Atlas E Дадатковы паліўны бак - Распрацоўка была па сутнасці ідэнтычная Atlas-Agena і адпаведна адменена ў 1959 годзе
Atlas-Able 1959 1960 3 0 Atlas-D/Able(Delta-A)[15] Altair Pioneer P-3, Pioneer P-30, Pioneer P-31
2 ракеты страчаны падчас статычных выпрабаванняў, і 3 пры спробах запуску апаратаў "Піянер" да Месяца
Atlas LV-3A 1960 1968 49 38 Atlas D Agena Mariner 2, Ranger program, Missile Defense Alarm System
Базавая версія ракеты падсямейства Atlas-Agena
Atlas LV-3B 1959 1963 9 9 Atlas D - <i id="mwAQ4">Friendship 7</i>, <i id="mwARA">Aurora 7</i>, <i id="mwARI">Sigma 7</i>, <i id="mwARQ">Faith 7</i>
Atlas LV-3A падрыхтаваны для запуску людзей
Atlas SLV-3 1964 1968 51 46 Atlas D Agena Corona, KH-7 Gambit Варыянт мадэлі LV-3A з паляпшэннямі надзейнасці
Atlas SLV-3A 1969 1978 10 9 Atlas D Agena Canyon Варыянт SLV-3 з дадатковым падаўжэннем на 2,97 м
Atlas SLV-3B[16] 1966 1966 1 1 Atlas D Agena D Orbiting Astronomical Observatory 1
Atlas LV-3C 1963 1967 11 8 Atlas D Centaur C Surveyor 1
Базавая версія ракеты падсямейства Atlas-Centaur
Atlas SLV-3C 1967 1972 17 14 Atlas D Centaur D - Варыянт LV-3C з падаўжэннем на 1,3 м
Atlas SLV-3D 1973 1983 32 29 Atlas D Centaur D1A Mariner 10
Варыянт SLV-3C з мацейшай версіяй ступені Centaur і інтэграцыяй электронікі абедзвюх ступеняй
Atlas G 1984 1987 6 4 Atlas G Centaur D1A -
Варыянт SLV-3D з падаўжэннем на 2,06 м
Atlas I 1990 1997 11 8 Мадыфікаваны Atlas G Мадыфікаваны Centaur D1A CRRES[17]
Atlas G з 4,27 м абцякальнікам і даданнем лазерных гіраскопаў.
Atlas II 1991 1998 10 10 Мадыфікаваны Atlas G Мадыфікаваны Centaur D1A Eutelsat
Atlas I з падаўжэннем першай ступені на 2,74 м, мацнейшымі рухавікамі, даданнем гідразінавага кіравання нахілам, выпраўленнем уцяпляльніка, прыбіраннем рухавікоў кантролю, і падаўжэннем другой ступені Centaur на 0,9 м. Распрацавана General Dynamics (цяпер уваходзіць у Lockheed Martin).
Atlas IIA 1992 2002 23 23 Мадыфікаваны Atlas G Мадыфікаваны Centaur D1A - Atlas II з павялічэннем цягі рухавікоў другой ступені Centaur RL10 да 88 кН і удзельнага імпульсу на 6,5 м/с праз падаўжэнне сапла RL10
Atlas IIAS 1993 2004 30 30 Мадыфікаваны Atlas G Мадыфікаваны Centaur D1A - Atlas IIA з даданнем 4 паскаральнікаў Castor IVA
Atlas D-OV1 1965 1967 7 6 Atlas D - Запускі арбітальных апаратаў
МБР, пераробленная пад арбітальны запуск
Atlas E 1980 1995 23 21 Atlas E - -
МБР, пераробленная пад арбітальны запуск
Atlas F 1968 1981 23 22 Atlas F - - МБР, пераробленная пад арбітальны запуск
Atlas H 1983 1987 5 5 Мадыфікаваны Atlas G Centaur прыбраны Спадарожнікі NOSS
Atlas G, мадыфікаваны авіёнікай West Coast. Пляцоўка SLC 3E мадыфікаваная для сістэмы ўтрымання ракеты-носьбіта супраць сістэмы запуску МБР

Варыянты ракеты з РД-180[правіць | правіць зыходнік]

Atlas III[правіць | правіць зыходнік]

На першай ступені Atlas III адмовіліся ад выкарыстання трох рухавікоў і канфігурацыі з 1,5 ступенямі на карысць аднаго рухавіка расійскай вытворчасці Энергамаш РД-180, захаваўшы канструкцыю надзіманага бака ступені. На Atlas III па-ранейшаму выкарыстоўвалася верхняя ступень Centaur, даступная ў варыянтах з адным або двума рухавікамі RL10.[18]

Atlas V[правіць | правіць зыходнік]

 

Запуск Mars Reconnaissance Orbiter, 2005 год
Запуск Atlas V 401 з LRO і LCROSS

Atlas V, які зараз эксплуатуецца, быў распрацаваны Lockheed Martin у рамках праграмы ВПС ЗША Evolved Expendable Launch Vehicle (EELV). Першы запуск адбыўся 21 жніўня 2002 года. У 2006 годзе аперацыі з ракетай былі перададзены United Launch Alliance (ULA), сумеснаму прадпрыемству Lockheed Martin і Boeing. Кампанія Lockheed Martin працягвала прадаваць Atlas V камерцыйным кліентам да верасня 2021 года, калі абвясціла, што ракета будзе знятая з эксплуатацыі пасля выканання астатніх 29 кантрактаў на запуск.[19][20]

Першая ступень Atlas V называецца Common Core Booster (CCB), якая працягвае выкарыстоўваць Энергамаш РД-180, як на Atlas III, але выкарыстоўвае жорсткую структуру ступені замест былой надзіманай. Жорсткі фюзеляж цяжэйшы, але з ім прасцей працаваць і яго транспартаваць, пазбаўляючы ад неабходнасці падтрымання пастаяннага ўнутранага ціску. Для павелічэння цягі першай ступені выкарыстоўваюць да пяці цвёрдапаліўных паскаральнікаў Aerojet Rocketdyne. Верхняй ступенню застаецца Centaur, абсталяваны адным ці двума рухавікамі Aerojet Rocketdyne RL10.[21]

Назва мадэлі Першы запуск Апошні запуск Усяго запускаў Паспяховых Рухавікі 1-й ступені Рухавікі верхняй ступені Прыкметныя карысныя нагрузкі Заўвагі
Atlas IIIA 2000 год 2004 год 2 2 1x РД-180 1x RL10 A Eutelsat W4
Значнае абнаўленне Atlas IIA новым рухавіком першай ступені РД-180, звычайнай схемай працы ступені, падоўжанай на 4,4 м і ўмацаванай першай ступенню. Другая ступень Centaur з адным рухавіком RL10.
Atlas IIIB 2002 год 2005 год 4 4 1x РД-180 1x RL10 A Atlas IIIA, з падоўжаным на 1,7 м Centaur з варыянтам з двума рухавікамі.
Atlas V 400 2002 год 2022 год 59 58 1x РД-180 1x RL10 A Lunar Reconnaissance Orbiter, LCROSS, Mars Reconnaissance Orbiter
Значная абнаўленне Atlas III з новай структурай першай ступені (CCB) і дадатковымі цвердапаліўнымі паскаральнікамі.
Atlas V 500 2003 год - 18 18 1x РД-180 1x RL10 A New Horizons, X-37B, Марсіанская навуковая лабараторыя
Мадыфікацыя Atlas V 400 з дадатковымі цвердапаліўнымі паскаральнікамі і ступенню Centaur унутры 5,4-метровага абцякальніка карыснай нагрузкі.
Atlas V N22 2019 год - 2 1 1x РД-180 2x RL10 A Starliner Boeing OFT
Мадыфікацыя Atlas V з дадатковымі двума цвердапаліўнымі паскаральнікамі і без абцякальніка карыснай нагрузкі, але з касмічным караблём Starliner.

Адмова ад РД-180[правіць | правіць зыходнік]

У 2014 годзе Кангрэс ЗША прыняў заканадаўчы акт, які абмяжоўвае набыццё і выкарыстанне пастаўленага Расіяй рухавіка РД-180, які выкарыстоўваецца на першай ступені ракеты-носьбіта Atlas V.[22] У чэрвені 2014 года былі заключаны кантракты на вывучэнне шэрагу амерыканскіх ракетных пастаўшчыкоў рухавікоў.[23]

У верасні 2014 года ULA абвясціла, што ўступіла ў партнёрства з Blue Origin для распрацоўкі рухавіка BE-4 вадкі кісларод/метан для замены RD-180 на новай ракеце Vulcan.

У снежні 2014 года Кангрэс ЗША ўхваліў закон аб прадухіленні далейшых кантрактаў на ваенныя запускі ракет-носьбітаў, якія выкарыстоўваюць рухавікі расійскай вытворчасці. Законапраект дазволіў ULA працягваць выкарыстоўваць 29 рухавікоў РД-180, якія ўжо былі заказаны на той момант.[24] У верасні 2021 года ULA абвясціла, што Atlas V будзе зняты з эксплуатацыі пасля выканання астатніх кантрактаў на запуск.[20]

Раней прапанаваныя ракеты-носьбіты[правіць | правіць зыходнік]

Да анонсу ракеты-носьбіта Vulcan у красавіку 2015 года быў зроблены шэраг прапаноў і канцэптуальных даследаванняў будучых ракет-носьбітаў. У далейшым ніякі з праектаў не быў прафінансаваны для паўнавартаснай распрацоўкі. Дзвюма з гэтых канцэпцый былі Atlas V Heavy і Atlas Phase 2.

Atlas V Heavy[правіць | правіць зыходнік]

Atlas V Heavy быў канцэптуальнай прапановай ULA, у якой выкарыстоўваліся тры ступені Common Core Booster (CCB), злучаныя разам, каб забяспечыць магчымасць запускаць 25-тонны груз на нізкую калязямную арбіту. ULA заявіла, што прыкладна 95% апаратнага забеспячэння, неабходнага для Atlas Heavy, ужо было існавала і выкарыстоўвалася на звычайных Atlas V.

У справаздачы за 2006 год, падрыхтаванай карпарацыяй RAND для канцылярыі міністра абароны, гаварылася, што Lockheed Martin вырашыла не распрацоўваць цяжкую версію ракеты-носьбіта Atlas V.[25]

Грузападымальнасць Atlas V Heavy павінна была быць прыкладна эквівалентная Delta IV Heavy. Апошні выкарыстоўвае рухавікі RS-68, распрацаваныя і вырабленыя ў амерыканскай Pratt & Whitney Rocketdyne.[26]

Атлас V Phase 2[правіць | правіць зыходнік]

Пасля снежня 2006 года, пасля аб’яднання касмічных падраздзяленняў Boeing і Lockheed-Martin у United Launch Alliance, праграма Atlas V атрымала доступ да інструментаў і працэсаў выраблення ступеняў дыяметрам 5,4 м, якія выкарыстоўваюцца на Delta IV. Ступень дыяметрам 5,4 м магла мець падвойныя рухавікі РД-180. Канцэпт цяжкай ракеты быў названы "Atlas Phase 2" або "PH2". Atlas V PH2-Heavy (тры 5-метровыя ступені паралельна; шэсць РД-180) разам з Ares V і Ares V Lite, разглядаліся як магчымы праект цяжкіх ракет-носьбітаў для выкарыстання ў будучых касмічных місіях.[27] Ракета Atlas PH2 умоўна магла бы вывесці карысную нагрузку масай каля 70 тон на арбіту з нахілам 28,5°.[27]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Deny Rocket Lag. Atlas Firing Keynotes U.S. Missile Build-Up, 1959/01/29 (1959). Universal Newsreel. 1959.
  2. Helen T. Wells; Susan H. Whiteley; Carrie E. Karegeannes. Origin of NASA Names. NASA Science and Technical Information Office. pp. 8–9.
  3. "This week in history - Feb. 26, 1954: Air Force awards contract for Atlas ICBM propulsion system". U.S. Air Force. February 28, 2013.
  4. WD-40 History | Learn the Stories Behind the WD-40 Brand | WD-40. www.wd40.com. Праверана 15 чэрвеня 2022.
  5. Atlas E. Encyclopedia Astronautica. Архівавана з першакрыніцы March 5, 2002. Праверана 28 October 2014.
  6. Project SCORE. Patterson Army Health Clinic. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2007.
  7. SCORE (Signal Communication by Orbiting Relay Equipment). GlobalSecurity.org. Праверана 28 October 2014.
  8. Video: Atlas In Orbit. Radios Ike's Message Of Peace To World, 1958/12/22 (1958). Universal Newsreels.
  9. а б в Encyclopedia Astronautica – Atlas A. Astronautix.com. Архівавана з першакрыніцы 22 May 2013. Праверана 19 July 2013.
  10. "Final Atlas 2 Rocket Orbits Classified U.S. Satellite".
  11. Mark Wade. Atlas/Agena D SLV-3A. Astronautix.com. Архівавана з першакрыніцы August 27, 2002. Праверана 28 October 2014.
  12. Atlas F. spacelaunchnow.me. Праверана March 29, 2023.
  13. Krebs. DMSP-5D2 F6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14. Gunter's Space Page. Праверана April 1, 2023.
  14. Atlas Vega. Astronautix.com. Архівавана з першакрыніцы August 24, 2016. Праверана 28 October 2014.
  15. Delta A. Astronautix.com. Архівавана з першакрыніцы May 25, 2002. Праверана 28 October 2014.
  16. Atlas-SLV3B Agena-D. Space.skyrocket.de. Праверана 28 October 2014.
  17. Atlas I. Encyclopedia Astronautica. Архівавана з першакрыніцы August 27, 2002. Праверана 28 October 2014.
  18. Space Launch Report: Atlas III Data Sheet (1 снежня 2005). Архівавана з першакрыніцы 6 Apr 2022.
  19. Lockheed Martin Ready For Launch Of Intelsat 14 Spacecraft. Lockheed Martin (11 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 December 2011. Праверана 28 October 2014.
  20. а б Roulette, Joey (26 August 2021). "ULA stops selling its centerpiece Atlas V, setting path for the rocket's retirement". The Verge. Праверана 1 September 2021.
  21. Evolved Expendable Launch Vehicle. Afspc.af.mil (1 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 27 April 2014. Праверана 28 October 2014.
  22. ULA Could Buy as Many as 30 More Russian-made RD-180 Engines. SpaceNews (20 студзеня 2015). Праверана 13 красавіка 2015.
  23. Ferster, Warren (2014-09-17). "ULA To Invest in Blue Origin Engine as RD-180 Replacement". Space News. Архівавана з арыгінала September 18, 2014. Праверана 2014-09-19. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2014. Праверана 22 жніўня 2023.
  24. "Congress OKs bill banning purchases of Russian-made rocket engines". LA Times. 2014-12-12.
  25. National Security Space Launch Report (PDF). RAND Corporation. 2006. p. 29. Праверана 28 October 2014.
  26. Atlas V EELV – Lockheed-Martin Retrieved on 2008-02-08.
  27. а б HSF Final Report: Seeking a Human Spaceflight Program Worthy of a Great Nation (PDF)(недаступная спасылка) (1 кастрычніка 2009). — «Review of U.S. Human Spaceflight Plans Committee»  Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2019. Праверана 7 лютага 2011.