Mars Reconnaissance Orbiter

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Mars Reconnaissance Orbiter
MRO
Mars Reconnaissance Orbiter.jpg
Заказчык

Злучаныя Штаты Амерыкі NASA / JPL

Вытворца

Злучаныя Штаты Амерыкі Lockheed Martin Space Systems
Злучаныя Штаты Амерыкі Універсітэт Арызоны
Злучаныя Штаты Амерыкі Applied Physics Laboratory
Італія Італьянскае касмічнае агенцтва
Злучаныя Штаты Амерыкі Malin Space Science Systems

Спадарожнік

Марса

Выхад на арбіту

10 сакавіка 2006 21:24:00 UTC

Запуск

12 жніўня 2005 11:43:00 UTC

Ракета-носьбіт

Atlas V-401

Стартавая пляцоўка

Злучаныя Штаты Амерыкі Мыс Канаверал

NSSDC ID

2005-029A

SCN

28788

Тэхнічныя характарыстыкі
Маса

2180 кг, паліва: 1149 кг

Магутнасць

2000 Вт[1]

Крыніцы сілкавання

Дзве сонечныя батарэі плошчай 20 м²

Тэрмін актыўнага існавання

Планаваны: 2 Зямныя гады Бягучы: 12 гадоў, 3 месяцы, 5 дзён

Элементы арбіты
Тып арбіты

Палярная

Апацэнтр

320 км

Перыцэнтр

255 км

Мэтавая апаратура
Паласа захопу

6 км

Хуткасць перадачы

да 4 Мбіт/с

Сайт праекта

Mars Reconnaissance Orbiter, MRO — шматфункцыянальная аўтаматычная міжпланетная станцыя (АМС) НАСА, прызначаная для даследавання Марса. Апарат пабудаваны кампаніяй Lockheed Martin пад кіраўніцтвам Лабараторыі рэактыўнага руху, на праект было выдаткавана 720 млн дол. Кіруе апаратам Лабараторыя рэактыўнага руху (Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут); навуковым бокам місіі кіруе НАСА (Вашынгтон, акруга Калумбія).

Запушчаны 12 жніўня 2005 года з касмадрома на мысе Канаверал з дапамогай ракеты-носьбіта Атлас V. Дасягнуўшы Марса 10 сакавіка 2006 года, пачаў серыю манеўраў для выхаду на патрэбную арбіту, пры дапамозе т.зв. аэрадынамічнага тармажэння (тармажэнне ў верхніх слаях атмасферы планеты дазваляе значна зэканоміць паліва). Арбітальныя манеўры і розныя праверкі і каліброўка абсталявання скончыліся ў лістападзе 2006 года, пасля чаго апарат прыступіў да працы.

Пасля выхаду на арбіту Марса, MRO далучыўся да пяці касмічных апаратаў, якія актыўна функцыянуюць і ў той момант знаходзіліся або на арбіце, або на паверхні планеты: спадарожнікам Mars Global Surveyor, Марс Адысей, Марс-экспрэс і марсаходам (Спірыт і Апарцьюніці) — такім чынам, быў усталяваны рэкорд па колькасці актыўных касмічных апаратаў, размешчаных на арбіце і паверхні Марса.

MRO змяшчае цэлы шэраг навуковых прыбораў, такіх як камеры, спектрометры, радары, якія выкарыстоўваюцца для аналізу рэльефу, стратыграфіі, мінералаў і лёду на Марсе. Даследаванні надвор'я і паверхні Марса, пошук магчымых месцаў пасадкі і новая тэлекамунікацыйная сістэма адкрываюць шлях для будучых касмічных апаратаў. Тэлекамунікацыйная сістэма MRO перадае на Зямлю даных больш, чым усе папярэднія міжпланетныя апараты разам узятыя, і можа служыць у якасці магутнага арбітальнага рэтранслятара для іншых даследчых праграм[2] .

Зноскі

  1. Spaceflight Now | Atlas Launch Report | Mission Status Center
  2. Spacecraft Parts: Telecommunications. NASA's MRO website. Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2006. Праверана 24 лютага 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]