Марсіянская навуковая лабараторыя
Марсіянская навуковая лабараторыя | |
---|---|
Mars Science Laboratory | |
Заказчык | НАСА |
Вытворца | Boeing, Lockheed Martin |
Запуск | 26 лістапада 2011, 15:02:00.211 UTC[1][2][3] |
Ракета-носьбіт | Атлас V 541 |
Стартавая пляцоўка | мыс Канаверал SLC-41[4] |
Працягласць палёту | 254 зямных сутак |
NSSDC ID | 2011-070A |
SCN | 37936 |
Тэхнічныя характарыстыкі | |
Маса | 899 кг[5] (вага на Марсе эквівалентная 340 кг)[6] |
Памеры | 3,1 × 2,7 × 2,1 м |
Магутнасць | 125 ват электрычнай энергіі, каля 100 Вт праз 14 гадоў; прыкладна 2 кВт цеплавой; прыкладна 2,5—2,7 кВт·гад/сол[7][8] |
Крыніцы сілкавання | РІТЭГ (выкарыстоўвае радыеактыўны распад Pu238) |
Рухавік | 4 см/с[9] |
Тэрмін актыўнага існавання | Планаваны: 668 сол (686 дзён) Бягучы: 4522 дзён з моманту пасадкі |
Пасадка на нябеснае цела | 6 жніўня 2012, 05:17:57.3 UTC SCET |
Каардынаты пасадкі | Кратар Гейла, 4°35′31″ пд. ш. 137°26′25″ у. д. / 4,59194° пд. ш. 137,44028° у. д.G |
Мэтавая апаратура | |
Хуткасць перадачы | 19—31 Мб/суткі |
Бартавая памяць | 256 Мб[10] |
Сайт праекта |
Марсіянская навуковая лабараторыя (МНЛ) (англ.: Mars Science Laboratory, скар. MSL), «Марс саенс лэбаратары» — місія НАСА, падчас выканання якой на Марс быў паспяхова дастаўлены і эксплуатуецца марсаход трэцяга пакалення «К’юрыёсіці» (англ.: Curiosity, МФА: [ˌkjʊərɪˈɒsɪti] — цікаўнасць, дапытлівасць[11]). Марсаход уяўляе сабой аўтаномную хімічную лабараторыю ў некалькі разоў большую і цяжэйшую за папярэднія марсаходы «Спірыт» і «Апарцьюніці».[1][3] Апарат павінен будзе за некалькі месяцаў прайсці ад 5 да 20 кіламетраў і правесці паўнавартасны аналіз марсіянскіх глеб і кампанентаў атмасферы. Для выканання кантралюемай і больш дакладнай пасадкі выкарыстоўваліся дапаможныя ракетныя рухавікі.[12]
Запуск «К’юрыёсіці» да Марса адбыўся 26 лістапада 2011 года,[13] мяккая пасадка на паверхню Марса — 6 жніўня 2012 года. Меркаваны тэрмін службы на Марсе — адзін марсіянскі год (686 зямных сутак).
MSL — частка доўгачасовай праграмы НАСА па даследаванні Марса рабатызаванымі зондамі Mars Exploration Program. У праекце апроч НАСА ўдзельнічаюць таксама Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут і Лабараторыя рэактыўнага руху. Кіраўнік праекта — Дуг Мак-Кістыян (Doug McCuistion), супрацоўнік НАСА з аддзела вывучэнні іншых планет.[14] Агульны кошт праекта MSL складае прыкладна 2,5 мільярда долараў.[15]
Спецыялісты амерыканскага касмічнага агенцтва НАСА вырашылі адправіць марсаход у кратар Гейла[2][16]. У велізарнай варонцы добра праглядаюцца глыбінныя слаі марсіянскага грунту, якія раскрываюць геалагічную гісторыю чырвонай планеты[17].
Назва «К’юрыёсіці» было выбрана ў 2009 годзе сярод варыянтаў, прапанаваных школьнікамі, шляхам галасавання ў сетцы Інтэрнэт[18][19]. Сярод іншых варыянтаў былі Adventure («Прыгода»), Amelia, Journey («Падарожжа»), Perception («Успрыманне»), Pursuit («Імкненне»), Sunrise («Узыход»), Vision («Бачанне»), Wonder («Цуд»).
Навуковыя даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]2012 год (сол 10 — сол)
[правіць | правіць зыходнік]16 і 17 жніўня, падчас тэсціравання прыбора REMS, было ўпершыню вызначана ваганне сутачных тэмператур у раёне пасадкі марсахода (паўднёвае паўшар’е чырвонай планеты, 4,5 градус паўднёвай шыраты). Тэмпературны дыяпазон паверхні склаў ад +3 °C да −91 °C, атмасферы ў месцы пасадкі — ад −2 °C да −75 °С[20]. Дыяпазон ваганняў атмасфернага ціску змяняецца на 10-12 % (для параўнання — на Зямлі штосутачныя ваганні атмасфернага ціску не перавышаюць 1,2 %). Такія ваганні здольныя раз’юшыць нават разрэджаную атмасферу Марса, што выражаецца ў рэгулярных глабальных пясчаных бурах. Акрамя таго, навукоўцы пры дапамозе метэарографа REMS выявілі, што надыходзячая марсіянская вясна апынулася нечакана цёплай: прыкладна ў палове выпадкаў дзённая тэмпература была вышэйшая за 0 °C, сярэдняя тэмпература склала прыблізна +6 °C у светлы час сутак і −70 °C уначы[21].
У перыяд 6 жніўня — 6 верасня, за які ровер праехаў больш за 100 метраў, прыбор DAN, які працаваў у актыўным рэжыме штодня па 15 хвілін, зафіксаваў малаважнае ўтрыманне вады ў глебе, парадку 1,5-2 %, што значна менш, чым чакалася. Першапачаткова меркавалася, што масавая доля вады ў грунце ў раёне кратара Гейла складае 5-6,5 %[22][23].
18 верасня К’юрыёсіці з дапамогай MastCam «назіраў» за частковым сонечным зацьменнем, выкліканым транзітам Фобаса па дыску Сонца. Навукоўцы мяркуюць, што атрыманыя здымкі дадуць разуменне таго, наколькі моцна Марс «сціскаецца» і «расцягваецца» ў выніку дзеяння прыліўных сіл пры набліжэнні яго спадарожнікаў. Гэтыя даныя дапамогуць высвятліць, з якіх парод складаецца чырвоная планета, і дапоўняць нашы ўяўленні пар тое, як фарміраваўся Марс у далёкай мінуўшчыне Сонечнай сістэмы[24].
27 верасня НАСА паведаміла пра выяўленне марсаходам слядоў старажытнага ручая, які цёк у раёне даследавання ровера. Навукоўцы выявілі на здымках кавалкі кангламерату, утворанага сцэментаванымі слаямі гравію, які ўтварыўся на дне старажытнага ручая. Вада цякла ў ім з хуткасцю прыкладна 0,9 метраў у секунду, а глыбіня складала каля паўметра. Гэта першы выпадак знаходкі такога роду донных адкладаў і першае значнае адкрыццё К’юрыёсіці[25].
11 кастрычніка НАСА паведаміла пра вынікі даследавання каменя Jake Matijevic, які ровер даследаваў у канцы верасня. Хімічны аналіз «Джэйка» паказаў, што ён багаты на шчолачныя металы, што нетыпова для марсіянскіх парод. Мяркуючы па спектры, гэты камень уяўляе сабой «мазаіку» з асобных зерняў мінералаў, у тым ліку піраксену, палявога шпату і алівіну. Акрамя таго, спектрометр APXS зафіксаваў незвычайна высокую канцэнтрацыю і іншых элементаў у «Джэйку», у тым ліку цынку, хлору, брому і іншых галагенаў[26].
30 кастрычніка НАСА паведаміла пра вынікі даследавання мінеральнага саставу марсіянскага грунта. Даследаванні К’юрыёсіці паказалі, што глеба Чырвонай планеты складаецца прыкладна з тых жа зерняў мінералаў, што і вулканічны туф у наваколлях вулканаў на Гавайскіх астравах. Напалову глеба складаецца з дробных крышталяў вулканічных парод, ільвіную долю якіх складаюць палявы шпат, алівін і піраксен. Гэтыя пароды шырока распаўсюджаны на Зямлі ў наваколлях вулканаў і горных хрыбтоў. Іншая палова глебы складаецца з аморфнай матэрыі, хімічны састаў і структуру якой навукоўцам яшчэ трэба будзе вывучыць. Мінеральны састаў глебы ў цэлым адпавядае ўяўленням пра тое, што паверхня Марса магла быць пакрыта вадой у далёкім мінулым Чырвонай планеты[27].
28 лістапада на спецыялізаванай канферэнцыі ў рымскім універсітэце Сапіенца глава JPL Чарлз Элачы, якая адказвае за даследчую місію, заявіў, што, паводле папярэдніх даных, на Чырвонай планеце выяўлены простыя арганічныя малекулы[28]. Але ўжо 29 лістапада НАСА адпрэчыла «чуткі пра прарыўныя адкрыцці»[29]. 3 снежня НАСА абвясціла, што прыбор SAM зарэгістраваў чатыры хлорзмяшчальных арганічных злучэнні, аднак у спецыялістаў няма поўнай упэўненасці ў іх марсіянскім паходжанні.
2013 год
[правіць | правіць зыходнік]9 лютага — апарат «К’юрыёсіці», які распачаў свідраванне паверхні Марса, здабыў першую пробу цвёрдай пароды грунта[30].
12 сакавіка 2013 пры аналізе матэрыялаў, атрыманых падчас свідраванні, з дапамогай SAM і CheMin былі выяўлены сляды серы, азоту, вадароду, кіслароду, фосфару і вугляроду[31][32].
2014 год
[правіць | правіць зыходнік]16 снежня — НАСА паведаміла пра выяўленне арганічных злучэнняў і кароткачасовую успышку канцэнтрацыі метану ў 10 разоў падчас даследаванняў К’юрыёсіці[33][34].
2015 год
[правіць | правіць зыходнік]НАСА распрацавала інтэрактыўны вэб-дадатак да трэцяй гадавіны пасадкі марсахода К’юрыёсіці[35]. У дадатку[36], створаным на аснове Blend4Web, рэалізаваны рух ровера, кіраванне камерамі і маніпулятарам, а таксама адноўлены некаторыя вядомыя падзеі місіі[37][38]. Дадатак быў прадстаўлены ў пачатку секцыі WebGL на канферэнцыі SIGGRAPH 2015[39].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Відэа
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Mars Pathfinder — марсаход НАСА першага пакалення Соджарнер і аўтаматычная марсіянская станцыя.
- Спірыт — марсаход НАСА другога пакалення. Першы з двух запушчаных у рамках праекта Mars Exploration Rover.
- Апарцьюніці — марсаход НАСА другога пакалення. Другі з двух запушчаных у рамках праекта Mars Exploration Rover.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б NASA — Mars Science Laboratory, the Next Mars Rover (англ.)(недаступная спасылка). NASA. Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2013. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б Guy Webster. Geometry Drives Selection Date for 2011 Mars Launch(недаступная спасылка). NASA/JPL-Caltech. Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2021. Праверана September 22, 2011.
- ↑ а б Allard Beutel. NASA's Mars Science Laboratory Launch Rescheduled for Nov. 26 (англ.)(недаступная спасылка). NASA (19 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 21 лістапада 2011.
- ↑ Martin, Paul K.. NASA’S MANAGEMENT OF THE MARS SCIENCE LABORATORY PROJECT (IG-11-019)(недаступная спасылка). NASA OFFICE OF INSPECTOR GENERAL. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2011. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ http://solarsystem.nasa.gov/docs/MSL_Landing_20120724.pdf Архівавана 3 сакавіка 2016.
- ↑ Дмитрий Гайдукевич, Алексей Кованов. Лучший автомобиль в истории человечества (англ.)(недаступная спасылка). Авто@mail.ru (14 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2012. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Mars Science Laboratory Launch(недаступная спасылка). NASA. — «about 2,700 watt hours per sol» Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2012. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ NASA’s 2009 Mars Science Laboratory . JPL. Праверана 5 чэрвеня 2011.
- ↑ Wheels and Legs (англ.)(недаступная спасылка). NASA. Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2012. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Mars Science Laboratory: Brains
- ↑ Евгений Насыров Российский прибор и американская «Любознательность» // Московские новости : газета. — 2012. — № 336 ад 7 жніўня.
- ↑ Марс испарят лазером // Популярная механика : часопіс. — 2011. — № 4 (102). — С. 37. Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2014.
- ↑ "NASA Launches Most Capable and Robust Rover To Mars"(англ.). НАСА. 2011-11-26. Архівавана з арыгінала 29 лістапада 2011. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Doug McCuistion (англ.)(недаступная спасылка). NASA. Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2012. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Leone, Dan. Mars Science Lab Needs $44M More To Fly, NASA Audit Finds (англ.)(недаступная спасылка). Space News International (8 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2012. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Апублікаваны дэталі місіі наступнага марсахода NASA Архівавана 15 сакавіка 2015.
- ↑ NASA's Next Mars Rover To Land At Gale Crater (англ.)(недаступная спасылка). NASA JPL (22 ліпеня 2011 года). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2012. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Name NASA's Next Mars Rover (англ.)(недаступная спасылка). NASA/JPL (27 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2012. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ NASA Selects Student's Entry as New Mars Rover Name (англ.)(недаступная спасылка). NASA/JPL (27 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Taking Mars' Temperature(недаступная спасылка). NASA (21 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2012. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Марсіянская вясна апынулася нечакана цёплай, заявілі планетолагі(недаступная спасылка) (28 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2012. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Дэтэктар ДАН "намацаў" у месцы пасадкі Curiosity каля 1,5% вады(недаступная спасылка) (24 снежня 2024). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2012. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Марсаход Curiosity знаходзіць толькі кроплі ў былым моры(недаступная спасылка) (8 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2012. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Марсаход сфатаграфаваў «фобасаўскае зацьменне» на Марсе(недаступная спасылка) (19 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2012. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Марсаход Curiosity знайшоў сляды старажытнага марсіянскага ручая(недаступная спасылка) (27 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2012. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Curiosity знайшоў раней невядомы тып мінерала на Марсе(недаступная спасылка) (11 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2012. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Глебы Марса падобныя па саставу з вулканічным туфам на Гаваях - НАСА(недаступная спасылка) (31 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2012. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Амерыканскі марсаход «К'юрыёсіці» выявіў на Чырвонай планеце простыя арганічныя малекулы(недаступная спасылка) (28 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2012. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ У NASA адпрэчылі чуткі пра выяўленне арганікі на Марсе(недаступная спасылка) (30 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2012. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ «К’юрыёсіці» прасвідраваў паверхню Марса
- ↑ NASA: аналіз глебы Марса, праведзены Curiosity, пацвердзіў наяўнасць у мінулым на Чырвонай планеце ўмоў для жыцця // ІТАР-ТАСС 12/03/2013
- ↑ NASA Rover Finds Conditions Once Suited for Ancient Life on Mars Архівавана 3 ліпеня 2013. // NASA, 12.03.13
- ↑ "Марсаход Curiosity выявіў на Чырвонай планеце сляды метану". UfaTime.ru. 2014-12-17. Архівавана з арыгінала 17 снежня 2014. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ NASA. NASA Rover Finds Active, Ancient Organic Chemistry on Mars(недаступная спасылка) (16 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2014. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ New Online Exploring Tools Bring NASA's Journey to Mars to New Generation . NASA. Праверана 7 жніўня 2015.
- ↑ Experience Curiosity . NASA's Eyes. Праверана 7 жніўня 2015.
- ↑ Prenez le controle de Curiosity avec Blend4Web(недаступная спасылка). Greg G.d.Bénicourt. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2015. Праверана 16 верасня 2015.
- ↑ Internet 3D: Take the Curiosity Rover for a Spin Right on the NASA Website . Technology.Org. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ Khronos Events - 2015 SIGGRAPH . Khronos. Праверана 13 жніўня 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Марсіянская навуковая лабараторыя на Вікісховішчы |
- Mars Science Laboratory (JPL) — сайт праекта
- Мікраблог каманды MarsCuriosity у Твітэры
- Curiosity construction webcam Архівавана 26 лістапада 2011.
- Місіі 2011-го года: Mars Science Laboratory
- Ролік JPL пра палёт Сuriosity да Марса (TRT-5:20)
- Поўная храналогія падзей з моманту пасадкі Архівавана 9 жніўня 2013.
- Mars Science Laboratory: 7 хвілін страху
- Mars Science Laboratory: Месца пасадкі — кратар Гейла
- 20 фатаграфій Марса высокай дакладнасці (марсаход Curiosity)
- 10 інструментаў Curiosity: Mastcam
- Пасадка з камеры MARDI
- Марсаход Curiosity робіць здымкі аблокаў Марса Архівавана 6 студзеня 2015.