Brefeldia maxima

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Brefeldia maxima
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Brefeldia maxima


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  181309
NCBI  1115727
EOL  873856
MB  175671

Brefeldia maxima — від міксаміцэтавых амёбазоеў сямейства Stemonitidaceae.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Род Brefeldia названы ў гонар нямецкага міколага Оскара Брэфельда (1839—1925).

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Від распаўсюджаны ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы і на Маршалавых астравах.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна расце на трухлявых пнях, ствалах дрэў, апалага лісці і іншым раслінным смецці, але можа расці і на жывых раслінах. Утварае белы, слізісты бясформенны плазмодый, які не ўтрымлівае хларафіл і не мае цытаплазматычных мембран. Гэта самы вялікі плазмодый сярод усіх слізевых формаў ва ўсім свеце. Звычайна Brefeldia maxima дасягае 4-30 см у дыяметры і таўшчыні 0,5 — 1,5 см. У Паўночным Уэльсе быў знойдзены ўзор плошчай каля 1 м², таўшчынёй каля 1 см і вагой 20 кг. Калі прыняць да ўвагі, што плазмодый з’яўляецца аднаклетачнай істотай, ён таксама з’яўляецца адной з найбуйнейшых клетак у свеце.

У пошуках пажыўных рэчываў павольна рухаецца па зямлі псеўдаподыямі. Пры паспяванні на яго знешняй паверхні ўтвараецца карычнева-чорная скарынка, а змесціва ўнутры становіцца іржавага або карычнева-чорнага колеру. Характэрнай асаблівасцю гэтага віду з’яўляецца наяўнасць клеткавых везікулярных бурбалак. Адзінарная спора жоўта-карычневая і мае памер 9-12 мкм. Споры распаўсюджваюцца ветрам, а таксама жукамі сямейства Latridiidae.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]