Chaetodontidae

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Chaetodontidae

Chaetodon lunula
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chaetodontidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  169554
NCBI  30828
EOL  5352
FW  266290
Касяк Heniochus diphreutes

Chaetodontidae — сямейства марскіх і саланаватаводных рыб з атрада акунепадобных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дробныя і сярэдняй велічыні рыбы з вельмі сціснутым з бакоў высокім целам, маленькім канчатковым высоўным ротам, узброеным дробнымі шчацінкападобнымі зубамі, якія часам маюць трахвяршынавыя астрыі. Даўжыня цела звычайна ад 12 да 22 см, самыя буйныя віды (Chaetodon ephippium, Chaetodon litus, Heniochus singularius) дасягаюць 30 см. Спінны плаўнік адзін, не падзелены, з 6-16 калючымі і 15-30 мяккімі прамянямі. У анальным плаўніку 3-5 (звычайна 3) калючых і 14-23 мяккіх прамяня. Хваставы плаўнік з закругленым або выемчатым краем, з 17 асноўнымі прамянямі, з якіх 15 разгалінаваныя. Цела пакрыта дробнай ктэноіднай луской, якая заходзіць на спінны і анальны плаўнікі. У большасці відаў вельмі яркая, часта шматколерная афарбоўка, праз вока праходзіць цёмная паласа.

Распаўсюджаны ў Атлантычным (трапічны і ўмераны паясы), Індыйскім і Ціхім акіянах. Жывуць часцей за ўсё на каралавых рыфах.

Большасць вядзе дзённы лад жыцця. Кормяцца сярод каралаў. Харчуюцца дробнымі бесхрыбтовымі, каралавымі паліпамі, ікрой рыб, ніткавымі водарасцямі, некаторыя планктонам.

У перыяд нерасту большасць відаў ўтварае пары. Ікру кідаюць прама ў ваду, не прымацоўваючы яе да якога-небудзь субстрату, пасля чаго яна становіцца часткай марскога планктону.

Старажытныя выкапні прадстаўнікоў сямейства знойдзены ў адкладах ніжняга эацэну (пачатак трацічнага перыяду). Лічыцца, што паходзіць сямейства з Індыйскага і заходняй частцы Ціхага акіянаў.

Некаторыя планктонаедныя віды добра ўтрымліваюцца ў акварыумах, аднак большасць відаў цяжкія ў доглядзе, а тых, што харчуюцца караламі, утрымліваць у няволі практычна немагчыма.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

У сямействе 12 родаў са 128 відамі[1]:

Зноскі

  1. FishBase: Specieslist of Chaetodontidae

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Нельсон Дж. С. Рыбы мировой фауны / Пер. 4-го перераб. англ. изд. Богуцкой Н. Г., науч. ред-ры Насека А. М., Герд А. С. — М.: Книжный дом «ЛИБРОКОМ», 2009. — С. 522—523. — 880 с. — ISBN 978-5-397-00675-0
  • Жизнь животных: в 6-ти томах. Том 4. Рыбы / Под ред. проф. Т. С. Расса. — М.: Просвещение, 1983.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]