Парушэнец парасоністы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Chimaphila umbellata)
Парушэнец парасоністы

Агульны выгляд квітнеючых раслін
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chimaphila umbellata (L.) W.P.C.Barton


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23769
NCBI  93815
EOL  585660
GRIN  t:402538
IPNI  30072520-2
TPL  kew-2718281

Парушэнец парасоністы[3], Станаўнік мужчынскі[4], Грушніча[5] (Chimaphila umbellata) — расліна сямейства Верасовыя (Ericaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вечназялёная расліна вышынёй да 20 см, са скурыстым падоўжана-ланцэтным лісцем, клінавата звужаным да аснавання. Па краі лісце пілаватае, зверху цёмна-зялёнае, бліскучае, знізу — бледна-зялёнае, размешчанае амаль кольцамі. Ружовыя кветкі сабраны ў суквецці-парасонікі на даволі доўгіх ножках. Плод — каробачка.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца ў хваёвых, змешаных і букавых лясах. Лекавая расліна.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Мае патрэбу ў ахове.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 37. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]