Dactylorhiza iberica

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Dactylorhiza iberica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dactylorhiza iberica


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  230576
EOL  1093164
IPNI  626619-1
TPL  kew-55330

Dactylorhiza iberica — від травяністых раслін сямейства Архідныя (Orchidaceae), распаўсюджаны ў Паўднёвай Еўропе і Заходняй Азіі.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая расліна (20) 25-55 см вышынёй. Сцёблы пры аснове з кароткімі паўзучымі парасткамі. Кветкі ружовыя; усе лісточкі вонкавага круга калякветніка ўтвараюць шлем. Ніжнія прыкветкі амаль роўныя кветкам, верхнія — карацейшыя за кветкі. Лісце скучанае пры аснове сцябла, лінейна-ланцэтнае, зялёнае, без плям. Суквецце доўгае (да 20 см даўжынёй), коласападобнае, цыліндрычнае, негустое[3].

Цвіце ў чэрвені-ліпені, плоданасіць у жніўні-верасні[3].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Еўропе (Грэцыя, Крым, поўдзень еўрапейскай часткі Расіі) і Азіі (Турцыя, Кіпр, Ізраіль-Іарданія, Ліван-Сірыя, Іран, Закаўказзе (Азербайджан, Арменія і Грузія))[4][5].

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўная, лекавая[3] расліна.

Пагрозы і ахова[правіць | правіць зыходнік]

Вузкі экалагічны арэал гэтага віду паддаецца шматлікім пагрозам, асабліва зменам гідралогіі за кошт здабычы грунтавых вод, канкурэнцыі з боку іншых відаў, гібрыдызацыі і рэкрэацыйнай дзейнасці. Дадатковымі пагрозамі з’яўляюцца развіццё турызму, урбанізацыя, вытоптванне і збор раслін[6].

Усе віды архідэй ўключаны ў дадатак B Канвенцыі аб міжнародным гандлі відамі дзікай фаўны і флоры (СІТЕС). Гэтая архідэя мае статус « ад пагрозай знікнення» ў Нацыянальным чырвоным спісе Кіпра[6]. Занесены ў Чырвоную кнігу Украіны у статусе «рэдкі». Ахоўваецца ў Крымскім і Ялцінскім горна-лясным  (укр.) прыродных запаведніках[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б в г Червона книга України
  4. Euro+Med Plantbase. Праверана 18.04.2020. (англ.)
  5. Plants of the World Online — Kew Science. Праверана 18.04.2020. (англ.)
  6. а б Dactylorhiza iberica. The IUCN (16 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 серпня 2020. Праверана 18.04.2020. (англ.)