EVE Online

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
EVE Online
Лагатып EVE Online
Распрацоўнік Сцяг Ісландыі CCP Games
Выдавец SSI (да снежня 2003 года),
CCP Games
Дата выпуску 6 мая 2003 года[1]
Версія 7.22.344784[2] (Crucible 1.2.2)
Жанр MMOG
Узроставыя
рэйтынгі
ESRB: T (Teen)
PEGI: 12+
Платформы Windows 2000/XP/Windows 7/Vista, Mac OS X;
Linux да 10 сакавіка 2009
Гульнявы рухавік Carbon Engine
Рэжым гульні Шматкарыстальніцкая гульня
Сістэмныя
патрабаванні
Intel Core 2 Duo/ AMD Athlon 3600+ x2, 1 Гб RAM, 128 Mb 3D-паскаральнік сумяшчальны з DirectX 9, 20 Gb на цвёрдым дыску
Сайт Афіцыйны сайт

EVE Online (МФА: [iːv ˈɒnˌlaɪn]) — масавая шматкарыстальніцкая анлайн-гульня з элементамі ролевай гульні, стратэгіі і касмічнага сімулятара. Гульня распрацавана ісландскай кампаніяй CCP Games. З мая па снежань 2003 выдавалася Simon & Schuster Interactive[3] (пасля CCP выкупіла правы на распаўсюджванне). Гульнявы кліент, дадаткі і абнаўленні да яго распаўсюджваюцца бясплатна, ігракі ж аплачваюць толькі сталую падпіску.

EVE Online часта завуць самай масавай MMOG з-за таго, што ўсе яе падпісчыкі з усіх краін свету, акрамя ігракоў з Кітая, выкарыстоўваюць для гульні адзін і той жа гульнявы сервер. Асобны сервер у краіне быў запушчаны з-за асаблівасцяў заканадаўства. Аўдыторыя гульні складае прыкладна 330 000 актыўных, гэта значыць тых, хто аплачвае падпіску[4] (пік актыўнасці 60 453 іграка адначасова па даных на 6 чэрвеня 2010 года[5]). Перазапуск асноўнага гульнявога сервера Tranquility паходзіць кожны дзень з 11:00 па 11:30 UTC (з 14:00 да 14:30 па мінскім часе; аднак для запланаваных установак патчаў час можа быць павялічаны).

Для аперацыйных сістэм Linux і Mac OS X кліент гульні ўяўляў сабою «абгорнуты» ў Cedega (распаўсюджваецца бясплатна праз сайт CCP Games) трохі зменены распрацоўшчыкамі кліент гульні для Windows.

З 10 сакавіка 2009 года з выхадам абнаўлення «Apocrypha» выпуск асобных Linux кліентаў быў спынены[6]. Тым не менш, Linux карыстальнікі могуць карыстацца версіяй для Windows з дапамогай Wine[7].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Рэцэнзіі
Замежныя выданні
Выданне Ацэнка
GameZone8.8 з 10[8]
Game Focus9.5 з 10 звёзд9.5 з 10 звёзд9.5 з 10 звёзд9.5 з 10 звёзд9.5 з 10 звёзд9.5 з 10 звёзд9.5 з 10 звёзд9.5 з 10 звёзд9.5 з 10 звёзд9.5 з 10 зорак[9]
Рэйтынг на падставе некалькіх рэцэнзій
АгрэгатарРэйтынг
Game Rankings89,33 % (3 адзнакі)[10]
Metacritic88 % (7 адзнак)[11]
Узнагароды
MMORPG.com Best Over All Game 2007
Best MMO of 2008 Beckett Massive Online Gamer
MMORPG.com Game of the Year 2010

Зноскі

  1. EVE Online (руск.) . Igromania.ru. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 22 чэрвеня 2011.
  2. Server Status // Tranquility (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 29 лютага 2012.
  3. Вальдэмар Сідараў Агляд гульні EVE Online // stopgame.ru (руск.)  (1 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 22 чэрвеня 2010.
  4. Brendan Drain EVE Evolved: What not to expect from EVE Online (англ.)  (6 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 23 чэрвеня 2010.
  5. CCP Shadow 60 453 pilots: the new eve pcu record (англ.)  (6 июня 2010). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 15 чэрвеня 2010.
  6. EVE Online | EVE Insider | Dev Blog (англ.) 
  7. Install EVE on linux with wine — EVElopedia — The EVE Online Wiki (англ.) 
  8. Lafferty, Michael EVE Online: Apocrypha Review (англ.) . GameZone (10 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2009. Праверана 2 чэрвеня 2011.
  9. Edey, Brian EVE Online Apocrypha – The best Sci-Fi MMO keeps getting better (англ.) . gamefocus.ca (19 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 2 чэрвеня 2011.
  10. EVE Online: Apocrypha (англ.) . Game Rankings. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 15 чэрвеня 2009.
  11. EVE Online: Apocrypha (англ.) . Metacritic. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 15 чэрвеня 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]