Fran Bow

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Fran Bow
Распрацоўшчыкі Killmonday Games HB
Выдавец Killmonday Games HB
Частка серыі Fran Bow
Даты выпуску 27 жніўня 2015 года
Жанр Камп'ютарная гульня-квэст, Point and Click, Пазл
Стваральнікі
Сцэнарысты Natalia Figueroa
Праграміст Isak Martinsson
Кампазітары Isak Martinsson
Тэхнічныя даныя
Платформы Microsoft Windows, Mac, Linux
Гульнявы рухавічок GameMaker[d][1]
Рэжым гульні аднакарыстальніцкі
Мовы інтэрфейсу англійская[2], нямецкая[2], іспанская[2], руская[2], бразільскі варыянт партугальскай мовы[d] і французская
Носьбіты лічбавае распаўсюджванне[d] і лічбавая спампоўка[d]
Кіраванне сэнсарны экран[d]
Афіцыйны сайт

Fran Bow (бел.: Фрэн Боў) — камп’ютарная індзі-гульня ў жанры пазл і Point-and-Click.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Сюжэт — псіхадэлічная хорар-гісторыя 10-гадовай дзяўчынкі, якая, нягледзячы на псіхічнае растройства, а часам і з яго дапамогай павінна прайсці праз многія прыгоды і разабрацца ў таямніцах смерці сваіх бацькоў. Падзеі адбываюцца ў некалькіх паралельных сусветах. Адзін з іх — наша, чалавечая рэальнасць, астатнія — жахлівыя, самнамбулічныя вымярэнні, адваротныя бакі рэальнасці. Дзяўчынку суправаджае яе сябар, кот Містэр Поўнач. Гісторыя часткова пераклікаецца з «Алісай у дзівоснай краіне» Льюіса Кэрала. Саму Алісу можна пабачыць на фотаздымку разам з галоўнай гераіняй — тая заве яе сваёй школьнай сяброўкай.

Персанажы[правіць | правіць зыходнік]

  • Фрэн Боў-Дагенхарт — 10-гадовая дзяўчынка, невысокага росту, з кароткімі цёмнымі валасамі. Не па гадах разумная і ўдумлівая. Каменціруе ўсе навакольныя падзеі ў філасофскім і іранічным тоне. З-за псіхічнага захворвання блытае рэальнасць і фантазіі. Таблеткі, якія ёй памылкова выдаюць у клініцы, толькі паглыбляюць гэтую праблему. Але вар’яцтва прыносіць дзяўчынцы мала пакут. Яна адчувае сябе нядрэнна і існуе як бы «на іншай хвалі», чым астатнія людзі. Любіць свайго коціка — містэра Поўнач. Вельмі сумуе з-за смерці сваіх бацькоў.
  • Містэр Поўнач — чорны кот, лепшы сябр Фрэн Боў. Можа размаўляць са сваёй гаспадыняй, дапамагае ёй у складаных сітуацыях.
  • Рэмар — жудасны дэман, які пераследуе Фрэн.
  • Ітвард — добры ці то дэман, ці то анёл. Нягледзячы на страшэнны выгляд, стаў для Фрэн як бы другім бацькам.
  • Клара і Мія Бумальхет — дзве 16-гадовыя сіямскія блізняткі. Злавесныя і ганарлівыя, больш за ўсё мараць аддзяліцца адна ад адной і гатовыя дзеля гэтага на любыя сродкі.
  • Марсэль Дзірн — урач з псіхіятрычнай клінікі.
  • Грэйс Дагенхарт — цётка Фрэн Боў.
  • Палонтрас — чароўны дракон з казачнай краіны.
  • Мабука — кіраўніца цемры.

Зноскі

  1. Mod DB — 2002. Праверана 18 кастрычніка 2022.
  2. а б в г Steam — 2003. Праверана 30 сакавіка 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]