Iris setosa

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Iris setosa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Iris setosa Pall. ex Link


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  43195
NCBI  198825
EOL  491652
GRIN  t:20397
IPNI  439084-1
TPL  kew-322366

Iris setosa — расліна, від роду Касач (Iris) сямейства Касачовыя (Iridaceae) .

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Травяністы мнагалетнік да 1 м у вышыню, з тоўстым галінаваным дравяністым карэнішчам.

Лісце большай часткай прыкаранёвае, лінейнае, да 2 см шырынёй. На зіму ападае.

Кветкі сінія з рознымі адценнямі, 5-10 см у дыяметры, калякветнік сіне-фіялетавы або чырвона-фіялетавы. Цвіце ў чэрвені-ліпені.

Плод — уздутая трохгранная каробачка.

Дэкаратыўная расліна.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Група квітнеючых раслін на Алясцы

Сустракаецца ва умеранай зоне Паўночнага паўшар’я. У Паўночнай Амерыцы распаўсюджаны ў Канадзе (Юкан і Брытанская Калумбія) і ЗША (Аляска), ва Усходняй Азіі — у Кітаі (Гірын), Японіі і на Карэйскім паўвостраве[3].

У Расіі сустракаецца ва Усходняй Сібіры і на Далёкім Усходзе (Камчатка, Сахалін, Амурская і Магаданская вобласці, Хабараўскі і Прыморскі край).

Расце на лугах, палянах, ускраінах балот у лясным поясе, радзей у высакагор’і.

Значэнне і прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Па назіраннях у Пенжынскім раёне Камчаткі адна з самых любімых раслін паўночнага аленя (Rangifer tarandus)[4].

З лета да зімы расліну актыўна ядуць еўрапейскія лосі (Alces alces)[5].

Непатрабавальная дэкаратыўная расліна, па стане на 2002 год зарэгістравана 23 культывары і 22 міжвідавых гібрыды з Iris sibirica L., Iris laevigata Fisch. і іншымі[6].

Абсмаленае і размолатае насенне выкарыстоўваюць як заменнік кавы[7].

Адвар карэнішчаў ужываюць як слабіцельны сродак[7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Паводле сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі).
  4. Александрова 1940.
  5. Чернявский, Домнич 1989.
  6. Iris Check List(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2019. Праверана 4 красавіка 2022.
  7. а б Moerman, Daniel E. Native American Ethnobotany. — Portland, Oregon: Timber Press, 1998. — 927 с. — ISBN 0-88192-453-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • 97. Ирис щетинистый — Iris setosa // Растения Камчатки (Полевой атлас) (руск.). — М.: Путь, Истина и Жизнь, 2007. — С. 80–81. — 264 с. — ISBN 978-5-98024-023-3.
  • Александрова В. Д. Кормовая характеристика растений Крайнего Севера / В. Н. Андреев. — Л.М.: Изд-во Главсевморпути, 1940. — С. 56. — 96 с. — (Труды Научно-исследовательского института полярного земледелия, животноводства и промыслового хозяйства. Серия «Оленеводство»). — 600 экз.
  • Чернявский Ф. Б., Домнич В. И. Экология // Лось на северо-востоке Сибири / В. Е. Соколов. — М.: Наука, 1989. — С. 45. — 119 с. — 1 350 экз. Архівавана 9 красавіка 2022 года.
  • Сосудистые растения советского Дальнего Востока : Плауновидные, Хвощевидные, Папоротниковидные, Голосеменные, Покрытосеменные (Цветковые) : в 8 т. / отв. ред. С. С. Харкевич. — Л. : Наука, 1987. — Т. 2 / ред. тома С. К. Черепанов. — С. 421. — 446 с. — 2000 экз. — ISBN 5-02-026590-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]