Itransition

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Itransition Group
Тып прыватная
Заснаванне 1998
Размяшчэнне ЗША, Вялікабрытанія, Нідэрланды, Расія, Беларусь
Ключавыя постаці

Сяргей Гвардзейцаў Старшыня Савета дырэктароў

Аляксей Дземічаў CEO
Галіна Праграмнае забеспячэнне, ІТ-кансалтынг, ІТ-аўтсорсінг
Колькасць супрацоўнікаў 800
Сайт
Офіс у Мінску на вуліцы Кульман

Itransition Group (Itransition) – міжнародная ІТ-кампанія, адзін з найбуйнейшых вытворцаў заказнога праграмнага забеспячэння ў СНД. Рэзідэнт Парку высокіх тэхналогій Беларусі (ПВТ)[1], а таксама член навукова-тэхналагічнай асацыяцыі «Інфапарк»[2]. Уваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых экспарцёраў праграмнага забеспячэння з ліку кампаній-рэзідэнтаў ПВТ[3]. Кампанія мае прадстаўніцтвы ў ЗША, Вялікабрытаніі, Нідэрландах, Расіі, а таксама 5 цэнтраў распрацоўкі ў Беларусі[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія паўстала ў складзе холдынгу «БелХард»[5]. У 1998 годзе Сяргей Гвардзейцаў, працаваўшы ў той час дырэктарам па распрацоўцы, стварыў сваё падраздзяленне з 10 Java-спецыялістаў. У 2005 годзе гэтае падраздзяленне вылучылася ў незалежную кампанію Itransition, стаўшы адным з першых рэзідэнтаў ПВТ. У 2006 годзе кампанія была ператворана ў холдынг[4].

  • У 2008 годзе адкрыты прадстаўніцтвы ў Расіі і Нідэрландах; Itransition становіцца ўдзельнікам партнёрскай праграмы Microsoft[6].
  • У 2009 адкрыты офіс у Лондане, Вялікабрытанія, а таксама першы офіс у ЗША, у Остыне[7].
  • У 2013 годзе дэпартамент тэставання праграмнага забеспячэння Itransition вылучыўся[8] ў даччыную кампанію A1QA(недаступная спасылка).
  • У 2014 годзе кампанія пашырае асноўныя віды дзейнасці, уключаючы ў іх спіс паслугі па тэставанню бяспекі і тэхнічнай ахове інфармацыі[9].
  • У 2015 годзе кампанія ўвайшла у пяцёрку найбуйнейшых распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння па версіі рэйтынгавага агенцтва «Эксперт РА»[10].
  • У 2016 годзе Аляксей Дземічаў змяніў Сяргея Гвардзейцава на пасадзе генеральнага дырэктара[11]. Адкрыты офіс у Дэнверы, ЗША.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

  • ІТ-кансалтынг
  • Распрацоўка праграмнага забеспячэння
  • Інтэграцыя карпаратыўных дадаткаў
  • Тэставанне і кантроль якасці
  • Суправаджэнне і падтрымка праграмнага забеспячэння
  • Фарміраванне выдзеленых каманд

Рэйтынгі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

З 2009 года Itransition штогод уваходзіць у спіс «100 сусветных аўтсорсэраў» (The Global Outsourcing Top 100)[12][13][14][15][16][17][18][19]. У 2016 годзе кампанія ўвайшла ў топ рэйтынгу ў намінацыях «Водгукі кліентаў» і «Інавацыйныя праграмы», а таксама стала «суперзоркай»[20] рэйтынгу за прысутнасць у спісе на працягу апошніх 8 гадоў.

Па выніках 2015 года кампанія Deloitte уключыла Itransition у спіс самых дынамічна развіваючыхся кампаній Паўночнай Амерыкі[21] – Deloitte Technology Fast 500[22].

Рэйтынгавае агенцтва «Эксперт РА» па выніках 2013—2015 гадоў уключыла Itransition у спіс найбуйнейшых расійскіх кампаній у галіне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, а таксама ў Топ-30 распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння[23][24][25]. У 2015 годзе Itransition увайшла ў пяцёрку найбуйнейшых распрацоўшчыкаў[26].

Па дадзеных «Камерсанта», па выніках 2013—2015 гадоў Itransition трапіла у спіс найбуйнейшых ІТ-кампаній Расіі, а таксама ў спіс найбуйнейшых распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння[27][28][29].

Itransition з’яўляецца лаўрэатам першай прэміі «HR-брэнд Беларусі 2014»[30], двухразовым пераможцам у намінацыі «Сацыяльна адказны брэнд» конкурсу «Брэнд года»[31], арганізатарам самага значная праэкта КСА Беларусі за 2016 год у намінацыі «Узаемадзеянне с мясцовымі супольнасцямі» па версіі фонду «Ідэя»[32].

Адукацыйная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З 2005 года працуе навучальны цэнтр Itransition[33], які штогод навучае больш за шэсцьсот студэнтаў тэхналогіям Java, .NET, Ruby, PHP, SAP і тэставанню ПЗ.

Кампанія актыўна супрацоўнічае з вядучымі тэхнічнымі ВНУ Беларусі. На сённяшні дзень з дапамогай Itransition абсталяваны 12 навучальных лабараторый у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (БНТУ)[34][35], Беларускім дзяржаўным універсітэце (БДУ)[36], Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР)[37].

Itransition з’яўляецца пастаянным партнёрам па арганізацыі і правядзенні міжнародных навукова-практычных канферэнцый у галіне інфармацыйных тэхналогій (ITS, OSTIS), інтэлектуальнага конкурсу Itransition Opener[38][39], а таксама студэнцкага форуму па праграмнай інжынерыі SEF.BY2Students[40].

Зноскі

  1. Беларускі Парк высокіх тэхналогій: рэзідэнты Архівавана 31 ліпеня 2016.
  2. Члены асацыяцыі «Інфапарк» Архівавана 17 жніўня 2016.
  3. Парк высоких технологий подвел итоги работы в 2015 году Архівавана 20 жніўня 2016.
  4. а б Itransition: история успеха
  5. ИТ-компании Беларуси
  6. Список партнеров Microsoft
  7. Интервью с главой Itransition Сергеем Гвардейцевым Архівавана 17 жніўня 2016.
  8. Группа компаний Itransition продолжает реструктуризацию
  9. Компания Itransition расширяет основные виды деятельности Архівавана 16 жніўня 2016.
  10. Itransition «локализовался» в пятерке крупнейших в России разработчиков ПО Архівавана 10 жніўня 2016.
  11. Новый гендиректор в Itransition
  12. The 2009 Global Outsourcing 100
  13. The 2010 Global Outsourcing 100
  14. The 2011 Global Outsourcing 100
  15. The 2012 Global Outsourcing 100
  16. The 2013 Global Outsourcing 100
  17. The 2014 Global Outsourcing 100
  18. The 2015 Global Outsourcing 100
  19. The 2016 Global Outsourcing 100
  20. Itransition вошла в список «звезд» мирового рейтинга аутсорсинга
  21. EPAM и Itransition — в топ-500 самых динамичных технологических компаний Cеверной Америки
  22. Technology fast 500 winners ranking list Архівавана 9 верасня 2016.
  23. Список крупнейших российских компаний в области информационных и коммуникационных технологий по итогам 2013 года Архівавана 17 ліпеня 2016.
  24. Рэнкинг крупнейших групп и компаний в области информационных и коммуникационных технологий по итогам 2014 года
  25. Рэнкинг крупнейших групп и компаний в области информационных и коммуникационных технологий по итогам 2015 года Архівавана 31 ліпеня 2016.
  26. Рэнкинг крупнейших в России разработчиков ПО по итогам 2015 года Архівавана 9 жніўня 2016.
  27. Крупнейшие компании российского ИТ-рынка за 2013 год
  28. Рейтинг российских ИТ-копаний за 2014 год
  29. Рейтинг российских ИТ-кмпаний за 2015 год
  30. Названы победители «Премии HR-бренд Беларусь 2014»
  31. В рамках конкурса «Брэнд года 2013» победили две компании-резидента ПВТ(недаступная спасылка)
  32. Компания Itransition получила премию в области корпоративной социальной ответственности
  33. В компании «Итранзишэн» открылся филиал кафедры информатики МГВРК
  34. Партнеры БНТУ Архівавана 16 ліпеня 2016.
  35. Состоялось открытие совместной учебной лаборатории компании Itransition в БНТУ Архівавана 5 жніўня 2014.
  36. Кафедра телекоммуникаций и информационных технологий: партнеры
  37. БГУИР-Совместные научно-исследовательские лаборатории
  38. Компания-резидент ПВТ ЗАО «Итранзишэн» заставила будущих программистов поломать голову(недаступная спасылка)
  39. Определены финалисты Itransition Opener 2015
  40. Форум «SEF.BY2Students» в Минске(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]