Ліпучка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Lappula)
Ліпучка

Ліпучка вожыкападобная (Lappula squarrosa)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lappula


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32043
NCBI  203739
EOL  61779
IPNI  30023102-2

Ліпу́чка[3], Турыца[4] (Lappula) — род кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом шаравата-зялёнага колеру. Лісце вузкае, простае, лінейчатае або ланцэтападобнае, чаргаванае. Кветкі дробныя, з 5[5] пялёсткамі, блакітныя, зрэдку белаватыя, сабраныя ў верхавінкавыя завіткі. Лісце і кветкі раслін пакрытыя жорсткім валаскамі. Плод — чатырохарэшак з шыпамі, добра прычэпліваючыміся да адзежы чалавека і поўсці жывёл

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Налічвае каля 50 відаў, пашыраных ва ўмераных шыротах Паўночнага паўшар'я, Аўстраліі, Паўднёвай Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі[4]. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца 1 від (пустазелле) — ліпучка вожыкападобная (Lappula squarrosa)[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 71. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 278.
  5. Ліпучка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]