Перайсці да зместу

Бузульнік сібірскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ligularia sibirica)
Бузульнік сібірскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ligularia sibirica (L.) Cass. (1823)

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  118776
GRIN  t:22060
IPNI  230851-1
TPL  gcc-50651

Бузульнік сібірскі[3][4] (Ligulária sibírica) — від шматгадовых травяністых раслін з роду Бузульнік (Ligularia) сямейства Астравыя (Asteraceae); тыпавы від гэтага роду.

Арэал віду ахоплівае амаль усю тэрыторыю Еўропы, а таксама Сібір.

Часам бузульнік сібірскі культывуюць як дэкаратыўную садовую расліну.

Занесены ў Чырвоную кнігу Цвярской вобласці, вырошчваецца ў Батанічным садзе ЦвДУ

Бузульнік сібірскі: суквецці.

Біялагічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна вышынёй 40—150 см. Мае кароткае ўсечанае карэнішча.

Сцябло прамое, неразгалінаванае, баразнаватае, голае, полае. Ніжняе лісце чарашковае, ля аснавання похвава-пашыранае; ліставая пласцінка вялікая, сэрцападобна-трохкутная, тупая, востразубчастая. Сцябловае лісце меншага памеру, з похвавым аснаваннем, сцяблоабдымнае, верхняе — ланцэтнае, лускаватае, чырванавата-карычневае.

Шматлікія кошыкі сабраны ў густую, пышную гронку: асобныя кошыкі вырастаюць у пазухах прыкветкаў. Абгортка аднарадная, лісточкі абгорткі (8—10) лінейныя, ложа няплёнкавае. Язычковыя кветкі залаціста-жоўтыя, даўгавата-яйкападобныя, сярэднія трубчастыя. Цвіце з ліпеня па верасень.

Плод — яйкападобная сямянка з брудна-белым чубком.

Гемікрыптафіт, распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі ў міжземнаморскай, умеранай і субкантынентальнай кліматычных абласцях.

Расце ў сырых зацененых месцах на гумусных глебах: каля вадаёмаў, у зарасніках хмызняку, алешніку, па берагах ручаёў, на багністых тарфяных лугах — ад нізін да перадгор’яў.

Адрозніваюць чатыры падвіды:

  • Ligularia sibirica. Лісце ў тыпавога падвіду або цалкам голае, або з кароткім апушэннем па жылках[5].
  • Ligularia sibirica (Pojark.) E.Wiebe (1998)
  • Ligularia sibirica (Pojark.) V.G.Sergienko (1986)
  • Ligularia sibirica (Minderova) Tzvelev (2000). У гэтага падвіду, у адрозненне ад тыпавога, лісце коратка густа апушанае[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 74. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. ЭПБ 1983.
  5. а б Иллюстрированный определитель растений Ленинградской области / Под ред. А. Л. Буданцева и Г. П. Яковлева. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2006. — С. 546—547. — 799 с. — 700 экз. — ISBN 5-87317-260-9.