Лужа́йнік вадзяны[3], лужо́ўнік вадзяны[4] (Limosella aquatica) — від кветкавых раслін роду Лужайнік (Limosella) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).
Аднагадовая расліна вышынёй 2—5 (15) см з ляжачымі парасткамі (сталонамі), якія ўкараняюцца. Лісце простае, суцэльнае, з гладкім краем, злёгку мясістае, у прыкаранёвай разетцы ці ў пучках на канцах парасткаў. Кветкі дробныя, з пяццю пялёсткамі, белага колеру з ружаватым адценнем. Вяночак кветак званочкавы. Кветкі адзіночныя, на доўгіх кветаносах у пазухах лісця разеткі. Плод — двухгнёздавая каробачка са шматлікім насеннем[4].