M8L8TH

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
M8L8TH
Асноўная інфармацыя
Жанры NS Black Metal, Pagan Metal, Folk Metal, Militant Black Metal (саманазва)
Гады з 2003
Краіны
Іншыя назвы М8Л8ТХ, МОЛОТХ
Мовы песень руская, англійская, украінская, французская
Лэйблы Stellar Winter Records, Lost Reich Records, Militant Zone
Склад
  • Аляксей Лёўкін – вакал
  • Юрый – бас-гітара
  • Рунгвар – ударныя
  • Родзін – сола-гітарыст
  • Лютабор – рытм-гітарыст
Былыя
ўдзельнікі
  • Міхаіл Холалаў – бас-гітара
  • Іван – барабаны
  • Павел – гітара
Звязаныя праекты Нежеголь, Whisper of Runes, Adolfkvlt, WotanJugend
militant.zone

M8L8TH, або М8Л8ТХ, МОЛОТХ — NSBM-гурт, створаны ў 2003 годзе ў Цвяры (Расія).

Паводле заснавальніка, назва расшыфроўваецца як «Молат Гітлера», а лічбы 8 замест двух літар «О» адсылаюць да вядомага лозунга неанацыстаў.[1] Гурт прапагандуе нацыянал-сацыялізм, антысемітызм, язычніцтва і антыхрысціянства.[2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Ад пачатку ў гурце ўдзельнічалі Аляксей Лёўкін (вакал) і Міхаіл Холалаў (бас-гітара), пазней да іх далучыўся бубнач Іван, лідар цвярскога метал-праекта Hagl. У 2003 годзе выходзіць першы дэмазапіс гурта, улетку каманда дае жывыя выступы ў Цвяры. Восенню да іх далучаецца новы гітарыст Паўло. У 2004 годзе M8L8TH запісаў і выдаў свой дэбютны альбом «Чёрным крылом».

Арышты па справе «Цвярской групоўкі»[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе Лёўкіна і шмат яго пабрацімаў арыштавалі па справе «Цвярской групоўкі» і абвінавацілі ва ўзброеным нападзе. Сярод іншых абвінавачванняў лідару M8L8TH выстаўленыя тры забойствы і адзін замах на глебе нацыянальнай нецярпімасці, якія следства ўрэшце не даказала.[3][4][5]

Крымінальныя справы надоўга замарозілі дзейнасць гурта. На месца Аляксея ўзялі Івана, які на той момант ужо быў дзейным бубначом, але пасля запісу альбома «Непоколебимая вера» быў выключаны з гурта за неадпаведнасць ідэалогіі.[6] Разам з ім каманду пакінуў і адзін з яе заснавальнікаў, басіст М. Холалаў.[5]

WotanJugend[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 годзе сумеснымі сіламі была створана арганізацыя, якая прапагандуе ідэі нацыянал-сацыялізму, а таксама германа-скандынаўскай культуры, пад назвай WotanJugend (у аналогіі з Гітлерюгенд — Моладзь Вотана).[7]. Удзельнікі арганізацыі стварылі магутны медыярэсурс у сетцы ВКонтакте, на якім пачалі публікаваць альбомы NSBM-калектываў, якія далучыліся да іх, а таксама арганізоўваць канцэрты, шэсці, паходы. У аб’яднанне ўваходзілі гурты «M8L8TH», «Нежеголь», «Архидея», «Башня Ледяных Воронов», «Шёпот Рун» і інш.

У 2009 годзе, пасля выхаду альбому «Непоколебимая вера» прыступілі да запісу спліт-альбома разам з «Нежеголь». У 2010 годзе выйшаў зборнік «Scent of Blood / Rehearsal 2003 ab». Рэліз уключаў дэма 2003 года і рэпетыцыйны запіс. У 2011 годзе пасля пастаянных пераносаў выйшаў спліт-альбом «WotanJugend». У 2013 годзе выйшаў сінгл «Слёзы восені», запісаны сумесна з гуртом «Нежеголь». 21 лістапада 2013 года выйшаў трэці паўнафарматны альбом «Сага о Чёрном Марше».

Пераезд ва Украіну[правіць | правіць зыходнік]

З пачаткам у 2014 годзе вайны на паўднёвым усходзе Украіны, рух «WotanJugend» пераехаў з Цверы ва Украіну і пачаў агітацыю сярод ультраправых у падтрымку батальёна «Азоў».[8] У 2015 годзе Аляксей з прычыны пераследу з боку ўлады пакінуў Расію і пераехаў ва Украіну, дзе працягнуў праект з новай камандай.

Пасля двух сінглаў «Шторм над Азовом» (2016) і «L.A.H. (Luciferian Aesthetics of Herrschaft)» (2017), у 2018 годзе M8L8TH выпусцілі міні-альбом «Coup de grâce» (супрацоўніцтва з лідарам французскага гурта Peste Noire) і чацвёрты поўнафарматны альбом. У тым жа годзе Лефортаўскі раённы суд Масквы санкцыянаваў завочны арышт[9] вакаліста гурта Аляксея Лёўкіна па справе пра экстрэмізм і распальванне нянавісці і варожасці.

У 2020 годзе ў эксперыментальным для сябе стылі гурт выпусціў трэк «Onslaught!», заснаваны на трэку «Мой одаль», і «Did-Dub-Snop» — кавер на песню трэк гурта «Нежеголь». У 2020 годзе выйшаў сінгл «Teorassologie».

З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну суполка прымала ўдзел у баявых дзеяннях на баку Украіны. У прыватнасці, на пачатку Аляксей Лёўкін ваяваў у складзе палка «Азоў»[10], а станам на 2023 год лічыцца ў РДК, у складзе Узброеных сіл Украіны.[11]

У 2022 годзе гурт выпусціў трэк «The Black Grave» для будучага аднайменнага альбома. У 2022 годзе выйшаў трэк «AzovStahl», прысвечаны гераічнай абароне Марыупаля і «Азоўсталі» у прыватнасці.

У 2023 годзе анансаваны выпуск пятага поўнафарматнага альбома «Nekrokrator».

Легальны статус[правіць | правіць зыходнік]

Песня «Слёзы Осени» і «Знамёна Ввысь» унесены ў федэральны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў РФ.[12]

З 2018 года лідар гурта Аляксей Лёўкін завочна арыштаваны[9] за «стварэнне экстрэмісцкай супольнасці і ўзбуджэнне нянавісці або варожасці», а таксама «прыніжэнне чалавечай годнасці, у тым ліку з выкарыстаннем інтэрнэту».

22 мая 2023 года быў паўторна аб’яўлены ў вышук[13] за ўдзел у рэйдзе на Белгарадскую вобласць.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Назва Год Тып
Reh. Demo 2003 Demo
Чёрным крылом 2004 Паўнафарматны альбом
Штурм 2006 Канцэртны альбом
Непоколебимая вера 2009 Паўнафарматны альбом
Scent of Blood / Rehearsal 2003 ab 2010 Зборнік
WotanJugend 2011 Спліт-альбом
Слёзы осени 2013 Сінгл
Сага о чёрном марше 2013 Паўнафарматны альбом
Шторм над Азовом 2016 Сінгл
L. A. H. (Luciferian Aesthetics of Herrschaft) 2017 Сінгл
Удар милосердия / Coup de grâce 2018 Міні-альбом
Reconquista 2018 Паўнафарматны альбом
Prophecies of Aryan Moon 2019 Спліт-альбом
Onslaught! 2020 Сінгл
Teorassologie 2020 Сінгл
Teorassologie: There Is Nothing More Mystherious than Blood 2020 Міні-альбом
Did-Dub-Snop 2020 Сінгл
By the White Wolf’s Hammer 2021 Сінгл
Libations of the Black Wing 2022 Канцэртны альбом
The Black Grave 2022 Сінгл
AzovStahl 2022 Сінгл
Nekrokrator 2023 Паўнафарматны альбом

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. В Твери арестован вокалист группы "МолотХ" / СОВА (руск.). www.sova-center.ru. Праверана 16 лютага 2024.
  2. Most neo-Nazi Music Festivals Are Closely Guarded Secrets — Not This One in Ukraine (англ.). Haaretz. Праверана 16 лютага 2024.
  3. Интервью с "М8Л8ТХ" » NSM - Media Portal (англ.). NSM - Media Portal. Праверана 16 лютага 2024.
  4. HCamp. M8L8TH — Heretic Camp (руск.). Праверана 16 лютага 2024.
  5. а б М8Л8ТХ | Wiki | Metal Amino. Metal | aminoapps.com. Праверана 16 лютага 2024.
  6. Сайт HEATHEN METAL группы НЕЖЕГОЛЬ. nezhegol.narod.ru. Праверана 17 лютага 2024.
  7. Wotanjugend Вотанюгенд – формация радикальных националистов, являющаяся выразителем субкультурных интересов правых радикалов. Основателем и идейным вдохновителем формации на этапе становления являлся Алексей Левкин,проходивший фигурантом дела тверского РНЕ. Во время становления формации являлся также и лидером музыкальной группы «Молотх» – официального голоса организации (руск.). ww25.cis-emo.net. Праверана 16 лютага 2024.
  8. Foreign Policy об ультра-правом батальоне “Азов” ‹ WotanJugend. web.archive.org (18 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2014. Праверана 16 лютага 2024.
  9. а б Суд в Москве заочно арестовал вокалиста неонацистской блэк-метал группы М8Л8ТХ (руск.). Медиазона. Праверана 16 лютага 2024.
  10. War in Ukraine - Militant Zone (англ.) (1 мая 2022). Праверана 16 лютага 2024.
  11. «После деоккупации Крыма в России начнется гражданская война» – начальник штаба «Русского добровольческого корпуса» (руск.). Крым.Реалии (8 чэрвеня 2023). Праверана 16 лютага 2024.
  12. 4461 Решение Куйбышевского районного суда г. Омска от 10.04.2018. Министерство Юстиции Российской Федерации, Экстремистские материалы (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2021. Праверана 16 лютага 2024.
  13. Одного из предполагаемых диверсантов, проникших в Белгородскую область, объявили в розыск. TACC. Праверана 16 лютага 2024.