Расліна багата алалкоідамі; у кары змяшчаецца маргазін, у пладах — азадарын, у лісці — параізін. Насенне расліны ўтрымлівае 40-60 % тлустага алею. Яно горкае на смак, паколькі змяшчае 0,1 % горкага рэчывы — маргаспікрына.
Водны адвар кары ўжываецца як гарачкапаніжальны і супрацьгліставы сродак. Водны настой або адвар пладоў ужываецца ў выглядзе прымочкі пры праказе. Водны настой лісця валодае інсектыцыднымі ўласцівасцямі.