Młot
Młot | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавана | 1918 |
Спыненне публікацый | 1926 |
Мова | польская |
Галоўны офіс |
Młot (бел.: Молат) — палітычная газета, якая выдавалася з 18 снежня 1918 года да 7 сакавіка 1926 года на польскай мове (з сакавіка 1920 да лютага 1921 не выходзіла).
Газета пачала выходзіць у Мінску як орган ЦВК груп Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы. З 30 снежня 1918 года орган ЦВК груп Камуністычнай рабочай партыі Польшчы (КРПП) у Расіі, з 23 лютага 1919 года — орган ЦВК КРПП і ЦК КП(б) Літвы і Беларусі. На працягу 1919 года выдавалася ў Вільні, Мінску, Смаленску.
З 9 сакавіка 1921 года — орган Полькага бюро пры Цэнтральным бюро КП(б) Беларусі, з лютага 1924 года — орган Польскага бюро пры Часовым беларускім бюро ЦК РКП(б), з 3 красавіка да 17 мая 1924 года — орган Часовага беларускага бюро ЦК РКП(б). Затым — орган ЦК КП(б) Беларусі.
Газета заклікала працоўных абараняць заваёвы рэвалюцыі, асвятляла пытанні грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі. Мела тэматычныя старонкі: для моладзі і асветніцкую.
Выйшла 1340 нумароў.