Ophrys speculum

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ophrys speculum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ophrys speculum Link, 1800


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  145952
EOL  1136416
IPNI  648125-1
TPL  kew-141747

Ophrys speculum — від кветкавых раслін сямейства архідныя (Orchidaceae).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Відавы эпітэт паходзіць ад лац.: speculum — «люстраны».

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гэта травяністы цыбульны геафіт, які дасягае вышыні 25-30 см. Сподняе лісце яйцападобна-ланцэтнае, размешчанае ў разетках. Суквецце складаецца з ад 2 да 8 кветак. Чашалісцікі зелянявага колеру з карычневымі прожылкамі. Губа трохлопасцевая, апраўленая чырванавата-карычневымі тоўстымі валаскамі. Пялёсткі кароткія, апушаныя, маюць фіялетавы колер. Пялёсткі яйцападобныя, блакітны мяжуе з жоўтым, які з’яўляецца асновай, бакавыя пялёсткі ланцэтныя, жоўта-чырванаватыя. Цвіце з сакавіка па красавік. У раёнах, дзе насякомых-апыляльнікаў няма, можа абыходзіцца вегетатыўным размнажэннем.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Прысутнічае ў Партугаліі, Гібралтары, Іспаніі, Італіі і Францыі. Таксама ў Марока, Алжыры, Тунісе, Лівіі, на некалькіх астравах Эгейскага мора, у Анатоліі і Ліване. Расце на лугах, кустарніках і лясах з перавагай да вапнавых глебаў на вышынях ад 0 да 1200 м над узроўнем мора.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]