Ostriv

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ostriv
Распрацоўшчык yevhen8[d][1][2]
Выдавец yevhen8[d][1]
Дата выпуску 19 сакавіка 2020[1]
Апошняя версія
  • Alpha 5 (25 сакавіка 2023)[3]
Жанры city-building game[d] і стратэгія ў рэальным часе
Тэхнічныя даныя
Платформа Windows
Рэжым гульні аднакарыстальніцкая гульня
Мовы інтэрфейсу англійская[4] і украінская мова[4]
Носьбіт лічбавае распаўсюджванне[d]
Кіраванне камп’ютарная клавіятура і камп’ютарная мыш
Афіцыйны сайт (англ.)(укр.)

Ostriv (бел.: Востраў) — украінская камп’ютарная гульня ў жанры эканамічнай стратэгіі, прысвечаная развіццю украінскага асадніцтва 18 стагоддзя. 19 сакавіка 2020 года гульня перайшла ў ранні доступ на платформах Steam і GOG.[5] Гульня хутка сабрала больш за сотню аглядаў, каля 90 % працэнтаў з якіх спрыяльныя.[6][7]

Апісанне гульні[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час у гульні больш за два дзясяткі пабудоў, сельская гаспадарка і жывёлагадоўля, рамёствы, дынамічная змена сезонаў, асноўны гандаль. Даступныя ангельская і украінская лакалізацыі. Пазней плануецца дадаць у гульню сюжэтную кампанію, будынкі сфер адукацыі, рэлігіі, забаў і правасуддзя.

Асаблівасцю гульні з'яўляецца дынамічнае мадэляванне пратаптаных жыхарамі дарожак і адсутнасць прывязкі будынкаў да клеткі на ландшафце.

Гульню суправаджае традыцыйная украінская музыка, у прыватнасці кобза.[8]

Абстаноўка[правіць | правіць зыходнік]

Гульня пачынаецца з 1721 года, гэта значыць з пачатку другой хвалі каланізацыі Слабідскай Украіны. Аднак паселішча гульца знаходзіцца на выдуманым востраве (адсюль і назва гульні)[9] разам з некалькімі рэальнымі слобажанскімі гарадамі, такімі як Дэргачы.

Гісторыя развіцця[правіць | правіць зыходнік]

Распрацоўка Ostriv пачалася вясной 2014 года. Спачатку гульня распрацоўвалася ў вольны час адным чалавекам — ананімны Яўген з Харкава. З 2018 года гульня распрацоўвалася камандай з 4 чалавек[10].

Выбар тэматыкі гульні шмат у чым быў абумоўлены пачаткам вайны на Данбасе.

За гады распрацоўкі Яўген паспеў наведаць мноства гарадоў, музеяў і зафіксаваць мноства краявідаў. Усе тэкстуры ў гульні заснаваныя на фотаздымках, зробленых падчас гэтых паездак. Дызайн будынкаў у асноўным прыдуманы, так як з пункту гледжання гульні неабходная пазнавальнасць прызначэння будынка. Аднак усе выдуманыя праекты грунтуюцца на існуючых архітэктурных традыцыях і складаюцца з частак рэальных будынкаў.

Закрытае тэставанне гульні пачалося ў ліпені 2017 года, а з 18 кастрычніка таго ж года з'явілася магчымасць набыць альфа-версію гульні праз афіцыйны сайт.[11] Так, на момант ранняга доступу на платформах Steam і GOG гульню паспелі купіць 20 000 гульцоў.[12]

Альфа-версія[правіць | правіць зыходнік]

Alpha 5 была выпушчана 25 сакавіка 2023 года.[13][14]

Водгукі[правіць | правіць зыходнік]

Рэцэнзент Крыстафер Лівінгстан з PC Gamer адзначае, што сімулятар на здзіўленне добры для альфа-версіі. Ён называе гэта заблытаным, складаным, але займальным. І прызнаецца, што Ostriv ужо стаў адным з яго любімых горадабудаўнічых сімулятараў.[15]

На думку аглядальніцы інтэрнэт-парталу Root Nation Аксаны Сьмірновай, «Востраў» — лепшая гульня пра Ўкраіну, якая папулярызуе ўкраінскую культуру і эстэтыку.[16]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Steam — 2003. Праверана 12 жніўня 2022.
  2. PCGamingWiki — 2012. Праверана 12 жніўня 2022.
  3. https://store.steampowered.com/news/app/773790/view/3678916525477860801 Праверана 9 мая 2023.
  4. а б Steam — 2003. Праверана 1 красавіка 2022.
  5. Альфа 3 доступна!. ostrivgame.com (19 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2022. Праверана 21 сакавіка 2022.
  6. Геннадий Чемерис. Украинец выпустил в Steam стратегию, которая быстро получила свыше 90% положительных отзывов (руск.). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2020. Праверана 23 сакавіка 2020.
  7. Дмитрий Сироватко. В Steam вышел симулятор постройки украинской деревни. У него высокие оценки (руск.). GameGuru. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2020. Праверана 23 сакавіка 2020.
  8. Майя Яровая. Харьковчанин в одиночку создал градостроительную стратегию Ostriv с видами украинского села XVIII века (руск.). ain.ua. Архівавана з першакрыніцы 19 березня 2020. Праверана 19 сакавіка 2020.
  9. Ostriv: обзор от Transport Games (руск.). Transport Games. Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2020. Праверана 19 сакавіка 2020.
  10. Українська містобудівна стратегія «Острів» вийшла в Early Access. Leogaming. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2020. Праверана 20 сакавіка 2020.
  11. Харьковчанин в одиночку создал градостроительную стратегию Ostriv с видами украинского села XVIII века (руск.). ain.ua (8 лістапада 2017).
  12. Альфа 3 доступна! (укр.). ostrivgame (19 сакавіка 2020).
  13. Ostriv у Steam (укр.). store.steampowered.com. Праверана 26 сакавіка 2023.
  14. Ася Гарбузова. Із сироварнею, броварнею та калиною: вийшла п’ята альфа-версія гри «Острів». GameDev DOU. Праверана 27 сакавіка 2023.
  15. I failed at this city-builder so badly all the citizens walked out of town and the game shut itself off (англ.). PCGamer.
  16. Smirnova, Oksana. Made in Ukraine: Огляд гри Ostriv (укр.). Root Nation (15 красавіка 2023). Праверана 24 красавіка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавыя відэафайлы
Трэйлеры гульні
«Острів», альфа 1 на YouTube
«Острів», альфа 2 на YouTube
«Острів», альфа 3 на YouTube
«Острів», альфа 5 на YouTube