Перайсці да зместу

Дуброўка гусіная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Potentilla anserina)
Дуброўка гусіная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Potentilla anserina L., 1753

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  184598
GRIN  t:29465
IPNI  18876-2
TPL  rjp-4856

Дуброўка гусіная, Гусіная лапка[1] (Potentilla anserina) — від кветкавых раслін сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Дуброўка гусіная, срэбнік[2], срэбрык[3], дуброўка[4], гарлянка белая, гусіная лапка, сярэбранік[5][6][7], гарлянка, лапкі[8][9], маркоўка, мяккая трава[5].

Гэта шматгадовая травяністая расліна, з моцным стрыжневым коранем, пакрытым бурымі рэшткамі прылісткаў. Сцёблы дугападобна прыўзнятыя, 10-30 см даўжынёй, пакрытыя гэтак жа, як хвосцікі і кветаножкі, белым або сівым лямцам з прымешкай рэдкіх простых валасінак. Прыкаранёвыя і ніжнія сцябловыя лісткі доўгачарашковыя, складаюцца з 6-7 лісточкаў, сярэднія і верхнія з 3-5 лісточкаў. Лісточкі зваротнаяйкападобныя, з вузкаклінападобным аснаваннем, на верхавіне з 2-5 зубцамі з кожнага боку ліста, зверху голыя або з досыць доўгімі рэдкімі валасінкамі, зялёныя, бліскучыя, знізу — белалямцавыя, серабрыстыя. Кветкі з прыемным пахам, трохі даўкаватыя на смак, 1,5—2 см у папярочніку, жоўтыя, на тонкіх кветаножках. Плады — тонкапарэпаныя, дробныя яйкападобныя сямянкі. Цвіце ў чэрвені — верасні.

Месцы вырастання

[правіць | правіць зыходнік]

Расце на схілах, лугах, пашах, палях, пакладах, каля жылля, часам невялікімі зараснікамі на ўзлесках, палянах, у зарасніках кустоў, па абочынах дарог.

Збіраюць усю траву — падчас цвіцення (сушаць на скразняку, на гарышчы пад жалезным дахам), насенне — увосень.

Ужываюць як звязальны, мачагонны, кровааздараўленчы, кроваспыняльны, болесуцішальны сродак пры спазмах і страўнікавых і маткавых болях і пры хваравітых менструацыях, для рэгуляцыі функцыянальнай дзейнасці тоўстых кішак, пры запорах; пры жоўцевакаменнай хваробы і хваробах печані (дзейнічаюць дубільныя рэчывы, горычы, смолы, слізь, солі).

Ужываюць пры страўнікавых коліках, ванітах.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 104. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  3. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  4. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  5. а б Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  8. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  9. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929