Протастэліды

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Protosteliomycetes)
Jump to navigation Jump to search
Протастэліды
Ceratiomyxa tunohokori01.jpg
Ceratiomyxa sp.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Protostelea Cavalier-Smith, 1993

Сінонімы
  • Protostelia Olive, 1970
  • Protostelida Olive & Stoianovitch, 1966
  • Protosteliomycetes Alexopoulos & Mims, 1979
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
EOL  5739

Протастэліды[1] (Protostelea) — клас (або падклас) слізевікоў.

Трафічная стадыя прадстаўлена дробнымі амёбападобнымі клеткамі з адным або некалькімі ядрамі. У некаторых форм развіваецца шматядзерны сеткаваты плазмодый. У адрозненнне ад міксаміцэтаў, у плазмодыях протастэлідаў адсутнічае рытмічны ток цытаплазмы. Многія віды здольны ўтвараць жгуцікі.

Жывяцца протастэліды пераважна бактэрыяльнымі арганізмамі, акрамя таго многія здольны фагацытаваць клеткі дражджэй і споры розных грыбоў. У некаторых выпадках адзначаецца канібалізм.

У плазмаідальных відаў утварэнню пладовых цел папярэднічае сегментацыя плазмодыяў. На паверхні клеткі з'яўляецца тонкая ахоўная абалонка. У той жа час дыферэнцуецца ўчастак цытаплазмы, які ўтварае трубчастую ножку. Па меры росту пратапласт з ядром падымаецца на паверхню субстрата. Калі ножка дасягае канчатковай даўжыні, ён акружаецца шчыльнай абалонкай і становіцца спорай. Звычайна спаракарпы нясуць толькі адну спору, некаторыя віды маюць 2, 4 і нават больш спор. Увесь працэс спорагенезу звычайна займае 30—60 мінут.

Амёбападобныя і плазмаідальныя асобіны протастэлідаў могуць утвараць цысты.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. С. 534

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Протисты: Руководство по зоологии / под ред. академика РАН А. Ф. Алимова. — СПб.: Наука, 2000. — Т. 1. — 679 с. ISBN 5-02-025864-4