Арляк звычайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Pteridium aquilinum)
Арляк звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pteridium aquilinum (L.) Kuhn, 1879


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17224
NCBI  32101
EOL  597748
GRIN  t:312948
IPNI  17210060-1
TPL  tro-26600295

Арля́к звычайны[1], Арляк[2] (Pteridium aquilinum) — від папарацей роду Арляк (Pteridium) сямейства Dennstaedtiaceae.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1[3] м. Ад падземнага чорна-бурага карэнішча адыходзіць адзіночнае доўгачаранковае лісце. Пласцінка ліста скурыстая, двочы-тройчыперыстаскладаная, знізу голая або слабаапушаная. Сорусы са спорамі размешчаны ланцужкамі на ніжнім баку ліста, прыкрыты покрывам і загорнутым краем ліста.

Будова карэнішча даволі складаная. Зверху яно пакрытае эпідэрмай. Далей размяшчаецца кара, якая падзелена на ўнутраную і знешнюю. Клеткі знешняй кары выконваюць механічную функцыю. У тканках сцябла праходзяць шматлікія праводзячыя пучкі, якія ўтвараюць стэлу — дыктыястэлу. Праводныя пучкі закрытыя, канцэнтрычныя. Ад кары кожны пучок адмежаваны эндадэрмай. За эндадэрмай — адна-, двухслойны перыцыкл. Далей ідзе флаэма, у цэнтры пучка — ксілема. У цэнтры карэнішча — два ўчасткі механічнай тканкі.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[4]. Ксерафіт, мезафіт, алігатроф, мезатроф[4]. Расце ў хваёвых, ялова-хваёвых, радзей у сухіх шыракалістых лясах, у гарах на вышыні да 3000[3] м. На тэрыторыі Беларусі спараносіць у чэрвені, споры выспяваюць у ліпеніжніўні.

Ахоўваецца на тэрыторыі Расіі[4] (Мурманская вобласць, Рэспубліка Комі[5]), Малдовы[4] і Украіны (Днепрапятроўская, Луганская, Данецкая, Палтаўская і Чарнігаўская вобласці[4]).

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая, харчовая (спажываецца маладое лісце), тэхнічная (атрымліваюць паташ, крухмал) і дэкаратыўная расліна. Атрутны для коней і буйной рагатай жывёлы.

Раней выкарыстоўваўся ў якасці паліва, дахавага матэрыялу[3].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Pteris aquilina
  3. а б в Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 159. — 631 с. — 100 900 экз. (руск.)
  4. а б в г д Орляк обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. Pteridium aquilinum (L.) Kuhn // ИАС «ООПТ России» (руск.))

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зубкевіч Г. І. Арляк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6
  • Орляк // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. Лимонник—Ящерицы. — С. 159. — 631 с. — 100 900 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]