Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй да 1[3] м. Ад падземнага чорна-бурага карэнішча адыходзіць адзіночнае доўгачаранковае лісце. Пласцінка ліста скурыстая, двочы-тройчыперыстаскладаная, знізу голая або слабаапушаная. Сорусы са спорамі размешчаны ланцужкамі на ніжнім баку ліста, прыкрыты покрывам і загорнутым краем ліста.
Будова карэнішча даволі складаная. Зверху яно пакрытае эпідэрмай. Далей размяшчаецца кара, якая падзелена на ўнутраную і знешнюю. Клеткі знешняй кары выконваюць механічную функцыю. У тканках сцябла праходзяць шматлікія праводзячыя пучкі, якія ўтвараюць стэлу — дыктыястэлу. Праводныя пучкі закрытыя, канцэнтрычныя. Ад кары кожны пучок адмежаваны эндадэрмай. За эндадэрмай — адна-, двухслойны перыцыкл. Далей ідзе флаэма, у цэнтры пучка — ксілема. У цэнтры карэнішча — два ўчасткі механічнай тканкі.
Лекавая, харчовая (спажываецца маладое лісце), тэхнічная (атрымліваюць паташ, крухмал) і дэкаратыўная расліна. Атрутны для коней і буйной рагатай жывёлы.
123Лесная энциклопедия: В 2-х т./Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др..— М.: Сов. энциклопедия, 1986.— Т.2. Лимонник—Ящерицы.— С.159.— 631с.— 100 900 экз.(руск.)
12345Орляк обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Зубкевіч Г. І.Арляк//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.—575 с., іл.— 10 000 экз.
Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6
Орляк//Лесная энциклопедия: В 2-х т./Ред. кол.: Г. И. Воробьёв (гл. ред.) и др..— М.: Сов. энциклопедия, 1986.— Т.2. Лимонник—Ящерицы.— С.159.— 631с.— 100 900 экз.(руск.)