Гранат звычайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Punica granatum)
Гранат звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Punica granatum L., Sp. Pl. 1: 472 (1753)

Сінонімы
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27278
NCBI  22663
EOL  582971
GRIN  t:30372
IPNI  554129-1
TPL  kew-2536844

Грана́т звычайны (Punica granatum) — від кветкавых раслін сямейства Плакуновыя (Lythraceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Лістападныя галінастыя кусты або невялікія дрэвы вышынёй да 5 — 10 м. Плод несапраўдны ягадападобны (гранатына), са скураным покрывам (каляплоднікам) і 6 — 12 гнёздамі, якія напоўнены насеннем з сакавітым вонкавым слоем насеннай лупіны; маса да 800 г (у культурных гатункаў) і болей.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў Пярэдняй, Сярэдняй і Малой Азіі. Растуць гранаты на схілах гор ці ў далінах рэк.

Найбольш вядомы від роду. У Беларусі яго вырошчваюць у аранжарэях.

Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]

Утрымліваюць да 11,8 % вугляводаў (фруктоза і глюкоза), да 1,9 % арганічных кіслот (у асноўным лімонную), вітаміны групы В, да 4 мг% вітаміну C, танін.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Плод граната
Паштовая марка Узбекістана

Плады розных гатункаў адрозніваюцца па смаку — ад прэснага і даволі салодкага да моцна кіслага. Ужываюць у свежым выглядзе, з іх гатуюць сокі, безалкагольныя напоі, пладова-ягадныя віны, лікёры, экстракты, сіропы. Гранатавы сок — каштоўны харчовы і дыетычны прадукт, яго ўжываюць у натуральным, сырым выглядзе або ў кансерваваным (гранадзін), з яго гатуюць кісялі, мусы, ім падфарбоўваюць кандытарскія вырабы і марожанае. Прыемны кісла-салодкі смак соку не толькі асвяжае, але і ўзбуджае апетыт, садзейнічае лепшаму засваенню ежы. Увараны (згушчаны) гранатавы сок — прыправа да ўсходніх смажаных мясных і рыбных страў, а таксама да страў з птушкі.

Здымаюць гранаты з другой палове верасня па лістапад (гранат, які сарвалі няспелым, цалкам ядомым стаць ужо не можа); захоўваць іх можна 4 — 5 (салодкія гатункі) або да 8 — 9 (кіслыя гатункі) месяцаў; лепш за ўсё пры тэмпературы каля 1° С.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Согласно GRIN (см. ссылку в карточке растения)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Гранат // Праект «Наша ежа»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]