Перайсці да зместу

Лікёр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Лікёры)
Лікёр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лікёры

Лікёр[1] (ад фр.: liqueur; лац.: liquor — «вадкасць») — духмяны, салодкі алкагольны напой з утрыманнем цукру да 100 г/л са спіртаваных фруктовых і ягадных сокаў, настояў духмяных траў з дадаткам каранёў, вострых прыпраў і г.д. Утрыманне алкаголю вар’іруецца ад 15 % да 40 %.[2]

Лікёры існуюць з часоў фараонаў, а пачатак іх камерцыйнага вытворчасці адносіцца да Сярэднявякоўя, калі алхімікі, урачы і манахі шукалі эліксір жыцця. Гэта прывяло да стварэння вялікай колькасці шырока вядомых лікёраў, якія носяць імёны рэлігійных ордэнаў, якімі гэтыя напоі былі ўпершыню атрыманыя.

Лікёры ўжываюцца як у неразбаўленым выглядзе, так і ў складзе мноства змешаных напояў, а таксама для прыгатавання разнастайных страў. Лікёры дзеляцца на моцныя, дэсертныя і крэмы.

Лікёра можна піць з любымі сокамі або без. Таксама іх падаюць у канцы абеду з гарбатай ці кавай.[3]

У краінах Заходняй Еўропы і ЗША лікёры часта называюць кардыяламі[1].

Прыклады лікёра[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б БелЭн 1999.
  2. Das WikipediA Lexikon in einem Band. MOHN Media. Mohndruck GmbH. Gütersloch.2008 ISBN 978-3-577-09102-2
  3. На Захадзе ў асяроддзі буржуазіі існуе прымаўка: «лікёр-квікёр», г.зн. «паскаральнік»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]