Перайсці да зместу

Resident Evil Code: Veronica

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Resident Evil Code: Veronica
Распрацоўшчык Capcom[d]
Выдавец Capcom[d]
Частка серыі Resident Evil[d]
Дата выпуску 3 лютага 2000[1]
Жанр survival horror[d]
Стваральнікі
Прадзюсар
Кампазітар
Тэхнічныя даныя
Платформы Xbox 360, PlayStation 2[2], PlayStation 3, PlayStation Portable[d], Dreamcast, Nintendo GameCube, Xbox One і PlayStation 4
Рэжым гульні аднакарыстальніцкая гульня
Носьбіты 2 GD-ROM, DVD-ROM
Кіраванне геймпад
Афіцыйны сайт (яп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Resident Evil Code: Veronica (бел. Прыстанак Зла. Код: Вероніка, яп.: バイオ ハザード) — відэагульня жанру survival horror, чацвёртая частка серыі Resident Evil, выпушчаная ў 2000 годзе. Таксама гэта першая гульня ў серыі, створаная для шостага пакалення гульнявых прыставак, і першая частка асноўнай серыі, якая была цалкам выканана ў 3D-графіцы.

Палепшаная версія гульні пад назвай Resident Evil Code: Veronica X была выпушчана для Dreamcast (2001), PlayStation 2 (2001) і Nintendo GameCube (2003).

Гэтая версія змяшчала разнастайныя абнаўленні, новыя застаўкі і невялікія змены ў графіцы.

Пасля падзей у Ракун-Сіці Клэр працягвае пошукі свайго зніклага брата Крыса. Яна адпраўляецца ў філіял карпарацыі Umbrella ў Францыі, але, спрабуючы туды пранікнуць, трапляе ў турму на востраве. Праз напад невядомых на востраве здараецца ўцечка віруса штаму Т-Вероніка, які ператварае яго жыхароў у пачвар. Клэр, карыстаючыся гэтым, збягае і сустракае зняволенага Стыва Бёрнсайда, з якім аб’ядноўвае намаганні, каб выбрацца з вострава і выкрыць злачынствы Umbrella.

Гульнявы працэс[правіць | правіць зыходнік]

Code: Veronica ўпершыню ў серыі Resident Evil цалкам выкарыстоўвае трохвымерную графіку, у той час як папярэднія гульні мелі плоскія фоны. Дзякуючы гэтаму камера агляду можа перасоўвацца, паказваючы падзеі з розных ракурсаў. Два віды зброі атрымалі переспектыву ад першай асобы пры прыцэльванні, а пасля праходжання асноўнага сюжэта можна адкрыць рэжым Battle Game, дзе ад першай асобы адбываецца ўся гульня.

Ад Resident Evil 3: Nemesis гульня пераняла выбухованебяспечныя аб’екты на ўзроўнях, рэзкі разварот на 180 градусаў, але магчымасць ухіляцца ад ворагаў была скасавана. У Code: Veronica існуе ўнікальная магчымасць адначасова страляць з абедзвюх рук у дзве розныя цэлі. З’явілася прапанова працягнуць гульню, калі персанаж загінуў, вярнуўшыся на пачатак бягучай вобласці. Прадметы, якія не змяшчаюцца ў інвентары, у гэтай гульні аўтаматычна выкарыстоўваюцца пры ўзяцці. Ворагі атрымалі здольнасць пераследаваць персанажа ў наступных памяшканнях. У акне інвентару дадалася новая інфармацыя пра героя.

Сюжэт у Code: Veronica мае двух пратаганістаў: Клэр Рэдфілд і яе брата Крыса. Але пры гэтым гульня за іх адбываецца па чарзе. Як і ў папярэдніх частках Resident Evil, пасля праходжання асноўнага сюжэта робяцца даступнымі дагэтуль схаваныя рэжымы гульні. У Battle Game гульцам давядзецца знішчыць усіх ворагаў на некалькіх лакацыях і перамагчы боса. Набор лакацый тут розны, у залежнасці ад персанажа.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Пасля падзей Resident Evil 2 Клэр Рэдфілд збягае з Ракун-Сіці і даведваецца, што яе брат Крыс быў у Францыі, назіраючы за філіялам Umbrella. Яна ідзе следам, урываецца ў будынак карпарацыі ў Парыжы, але натрапляе на ахову. Нягледзячы на набытыя навыкі, ёй не ўдаецца доўга супраціўляцца, Клэр схопліваюць і дастаўляюць на вайсковую базу, размешчаную на аддаленым востраве Рокфарт.

Пазней 17 снежня 1998 года ахоўнік турэмнага блока Радрыга Хуан Раваль адчыняе дзверы ў камеру Клэр і паведамляе ёй, што яна на волі. Невядомыя атакавалі востраў, выклікаўшы ўцечку Т-віруса на мясцовай базе і масавае заражэнне людзей. Так што няма сэнсу трымаць вязняў - хутка яны ўсе памруць, як і рэшткі турмовай аховы. Клэр знаходзіць камп’ютар, з якога адпраўляе ліст на электронную пошту Леона з просьбай паведаміць Крысу, куды яна патрапіла. Спрабуючы знайсці спосаб выбрацца з вострава, Клэр сустракае іншага зняволенага, маладога Стыва Бёрнсайда, але той хоча дзейнічаць самастойна. Змагаючыся з заражанымі, ім удаецца вырвацца з турмы і дабрацца да вайсковай базы. Там знаходзіцца камандзір Альфрэд Эшфард, уладальнік баз Umbrella на востраве і ў Антарктыцы. Мяркуючы, што Клэр адказная за напад невядомых, Эшфард імкнецца забіць яе, для чаго выпускае пабочныя прадукты стварэння істот класа Тыран. На дапамогу прыходзіць Стыў Бёрнсайд, разам яны знішчаюць зомбі, сярод якіх Стыў пазнае свайго бацьку, але вымушаны забіць яго.

Увыніку Клэр і Стыў прабіраюцца да схаванага самалёта. Каб падняць яго ў паветра, ім даводзіцца шукаць дэталі, падчас чаго Клэр сутыкаецца з выжылым Альбертам Вескерам. Гэты былы кіраўнік Крыса, які здрадзіў каманду STARS, каб праверыць эфектыўнасць Т-віруса, аказваецца, інсцэніраваў сваю смерць і цяпер працуе на арганізацыю HCF. Менавіта ён прывёў на востраў войскі, каб захапіць асаблівы штам T-Веронікв, створаны 15 гадоў таму сястрой Эшфарда Алексіяй. Іх шляхі разыходзяцца, Клэр у пошуках вяртаецца ў турму, дзе выяўляе лякарню з доказамі катаванняў і забойстваў людзей, якія сталі матэрыялам для даследаванняў Umbrella. Пазней яна выяўляе асабняк Альфрэда Эшфарда, які звар’яцеў і пераапранаецца ў яго сястру. Эшфард запускае самазнішчэнне будынка і ўцякае, нарэшце атрымаўшы патрэбныя яму дэталі. Насуперак становіцца Тыран, але прайграе бітву. Самалёт з Клэр і Стывам узлятае да выбуху вострава, і Альфрэд таксама паспявае адляцець на ўласным самалёце. Ён дыстанцыйна ўключае аўтапілот, накіроўваючы Клэр і Стыва да берагоў Антарктыцы, на іншую базу карпарацыі.

Героі застаюць базу, напоўненай зомбі, і знаходзяць інфармацыю пра Алексію і Альфрэда. Абодва былі створаны з выкарыстаннем віруса Прародзіч і геному Веронікі — продка роду Эшфардаў. Алексія і Альфрэд не даравалі свайму бацьку гэтага і пратэставалі на ім вірус, ператварыўшы яго ў монстра Насферату і замкнуўшы на базе. Пазней Алексія, працуючы на Umbrella, распрацавала вірус T-Вероніка, увяла яго сабе і засталася ў коме на 15 гадоў, менавіта столькі доўжыцца інкубацыйны перыяд віруса. Альфрэд вызваляе Насферату, Клэр і Стыў збягаюць на ўсюдыходзе, але змушаны ўступіць у бой з пачварай. Ім удаецца перамагчы Насферату і Эшфарда. Той, паміраючы, абуджае сястру і памірае ў яе на руках. Ператварыўшыся ў пачвару, Алексія даганяе ўсюдыход.

Падзеі пераносяцца на востраў Рокфарт, куды прыбывае Крыс, атрымаўшы ліст ад Клэр. Ад ахоўніка Раваля ён даведваецца, што яго сястра даўно пакінула востраў. Крыс сустракаецца з Вескерам, які думае забіць яго, дэманструючы заражанасць Т-вірусам, які надзяліў злодзея звышчалавечай сілай і хуткасцю. Менавіта дзякуючы вірусу яму і ўдалося выжыць у падзеях Resident Evil. Аднак калі на экране побач з ім з’яўляецца Алексія, Вескер спяшаецца ў Антарктыку, адкладаючы забойства Крыса. Узяўшы яшчэ адзін схаваны самалёт, Крыс ляціць за ім.

Крыс адпраўляецца да Антарктыкі і там на замёрзлай базе б’ецца з пачварамі. Ён абшуквае асабняк, дзе знаходзіць Клэр, схопленую Алексіяй. Вызваліўшыся з яго дапамогай, Клэр адпраўляецца на пошукі Стыва. Вескер спадзяецца прымусіць Алексію добраахвотна даць яму ўзор яе штаму, але справа заканчваецца бойкай. Вескер адступае, правакуючы Крыса біцца замест сябе. Клэр трапляе да Стыва, якому Алексія здолела ўвесці вірус Т-Вероніка. Гэта ператварае яго ў пачвару, якая намагаецца забіць Клэр. Аднак калі Алексія спрабуе паразіць дзяўчыну сваімі шчупальцамі, у Стыве прачынаецца чалавечая сутнасць. Ён абараняе яе, але пры гэтым гіне сам. У апошнія імгненні ён вяртаецца ў чалавечае аблічча і кажа, што кахаў Клэр.

Насуперак надзеям Вескера, Крысу ўдаецца актываваць сістэму самазнішчэння, увёўшы код «Вероніка», які экстранна адчыняе ўсе дзверы на базе. Крыс, які пераследуецца Алексіяй, бяжыць да аварыйнага ліфта і застае Вескера, які ўсё ж такі завалодаў узорам Т-Веронікі. Крыс дабівае Алексію, якая ператварылася ў насякомападобную істоту, пасля чаго Вескер бярэ Клэр у закладнікі, каб прымусіць яго выйсці на дуэль. Той прымае выклік, але не можа супрацьстаяць злодзею. Замест гэтага ён перамагае кемлівасцю, скідаючы бэлькі на саперніка і тым самым знерухомліваючы яго. Выбух ахоплівае базу, Вескер, смеючыся, абяцае скончыць бой іншым разам, а Крыс паспявае дабегчы да самалёта. Разам з Клэр ён адлятае ў апошні момант і клянецца раз і назаўсёды пакончыць з праявамі Т-віруса.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Internet Game Database — 2012.
  2. redump.org