Rock August

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Rock August
Дата(ы) жнівень кожнага года
Месца(ы) правядзення Гродна
Жанр(ы) рок-музыка

«Rock August»беларускі фестываль у фармаце «open air», які адбываецца пад Гродна ў берагоў Нёмана. Пляцоўка фестывалю месціцца побач з Аўгустоўскім каналам.[1][2][3]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

19 жніўня 2017 года прайшоў першы міжнародны рок-фестываль «Rock august». Пляцоўка фестывалю размесцілася на тэрыторыі базы адпачынку «Прывал», якая знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад горада Гродна. У фестывалі прымалі ўдзел выканаўцы: «Дай Дарогу!», «Дядя Ваня[ru]», «Workplace» (Польшча), «Nikamuza» і Гродзенская капэла, «Bright Ophidia» (Польшча), «The Goonzz!».

Другі фестываль адбыўся 25 і 26 жніўня 2018 года. Падчас фестывалю арганізавана дэгустацыя прадукцыі «Крыніцы». Сярод удзельнікаў былі «Stuff», «SYNAXARIA», «Прощай, привычка», трыб'ют-гурт «LINCOLN PARK», «Neuro Dubel».

Зноскі

  1. Анна ВЛЕЗЬКО. Rock August на «Привале»: когда и чем удивят. (руск.). «Вечерний Гродно» (6 жніўня 2018). Праверана 14 жніўня 2019.
  2. Рок Август на Привале (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2019. Праверана 14 жніўня 2019.
  3. Рок-август (руск.)(недаступная спасылка). NewGrodno.by (1 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2019. Праверана 14 жніўня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]