Salix arbuscula
Salix arbuscula | |||||||||||||||||
Salix arbuscula у акружэнні Galium odoratum | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Salix arbuscula L. | |||||||||||||||||
|
Salix arbuscula — кустарнікавая расліна, від роду Вярба (Salix) сямейства Вярбовыя (Salicaceae). Распаўсюджана ў Азіі і Еўропе — Фінляндыі, Нарвегіі, Швецыі, Вялікабрытаніі і Расіі[1].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]![]() | ||||||||||
Salix arbuscula. Батанічная ілюстрацыя
|
Вышыня расліны 20-120 см. Парасткі звісаюць, разгалінаваныя. Лісце дробнае, авальнай формы, уверсе завостранае, бліскучае, даўжыня 1,5-6 см, 7-12 пар бакавых жылак; зверху цёмна-зялёнага колеру, знізу шызаватае або зялёнае. Прылісткі альбо вельмі дрэнна развіты (маюцца толькі іх рудыменты), альбо наогул адсутнічаюць[2]. Максімальная даўжыня прылістнікаў 1 мм[2], форма яйкападобная[3]. Кветкі размешчаны на ножцы, у аснаванні якой маецца некалькі лісткоў. Развіваюцца ў красавіку і маі, маюць залаціста-жоўты колер. Каробачкі дасягаюць у даўжыню 4-7 мм. Нектарнік 1, даўгаватай формы[2]. Тычынак 2, пурпурна-жоўты, даўжыня 4 мм, ніткі кароткія і свабодныя. За год расліна вырастае на 30 см.
Экалогія і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Salix arbuscula — гэта зімаўстойлівае расліна, расце ў тундры і лесатундры. Добры меданос[3]. Кожны год патрабуюць абрэзкі пасля цвіцення. Гэтыя расліны выкарыстоўваюць у адзіночных ці групавых насаджэннях, звычайна паблізу вадаёмаў або ў кветніках, званых «альпійскай горкай»[2]. У кары змяшчаецца 8-9 % танінаў[3].
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Від Salix arbuscula уваходзіць у род Вярба (Salix) сямейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Malpighiales.
яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II) | яшчэ больш 500 відаў | ||||||||||||
парадак Malpighiales | род Вярба | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Вярбовыя | від Salix arbuscula | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ каля 57 родаў | ||||||||||||
Зноскі
- ↑ Salix arbuscula: інфармацыя на сайце GRIN
- ↑ а б в г Ива деревцевидная: информация в «Энциклопедии растений Сибири»
- ↑ а б в Соколов С. Я. Род 2. Ива — Salix L. // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1951. — Т. II. Покрытосеменные. — С. 129-130. — 612 с. — 2 500 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Соколов С. Я. Род 2. Ива — Salix L. // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1951. — Т. II. Покрытосеменные. — С. 129—130. — 612 с. — 2 500 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ива деревцевидная: информация на сайте «Энциклопедия растений Сибири»
- Ива деревцевидная Архівавана 4 сакавіка 2016.: информация на сайте EkoStudio.ru
- Ива деревцевидная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)