Жабрыца
Выгляд
(Пасля перасылкі з Seseli)
Жабрыца | |||||||||||||||||
Seseli gracile | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Seseli L., 1753 | |||||||||||||||||
Наменклатурны тып | |||||||||||||||||
Seseli tortuosum L.
| |||||||||||||||||
|
Жабры́ца[3][4][5] (Seseli) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойнымі разгалінаванымі сцёбламі і патоўшчаным карэнішчам або коранем верацёнападобнай формы. Лісце чаргаванае, тонкае, перыстарассечанае, шыза-зялёнага колеру. Кветкі дробныя, белага колеру, у складаных парасоніках. Плод — віслаплоднік з двума мерыкарпіямі[4].
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Расліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі. Растуць у сухіх светлых лясах, хмызняках, на ўзлесках і схілах, каля дарог.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Род налічвае каля 80[4] (77[6]) відаў. Сярод іх:
- Seseli annuum L. — Жабрыца аднагадовая
- Seseli arenarium M.Bieb. — Жабрыца пясчаная
- Seseli krylovii Pimenov & Sdobnina — Жабрыца Крылова
- Seseli lehmannii Degen — Жабрыца Лемана
- Seseli libanotis (L.) W.D.J.Koch — Жабрыца парэзнікавая
- Seseli pallasii L. — Жабрыца Паласа
- Seseli tortuosum L. — Жабрыца звілістая
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Эфіраносныя і лекавыя расліны. У медыцыне выкарыстоўваюцца ў якасці мачагонных, гаючых сродкаў[4].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г БелЭн 1998.
- ↑ ЭПБ 1983.
- ↑ Seseli (англ.) // The Plant List
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вынаеў Г. У. Жабрыца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Сімановіч Л. Г. Жабрыца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Жабрица — род Seseli: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Seseli (англ.) // The Plant List
- Seseli (Порезник) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)